Пра курсы
ГАРАДЫ :


04.04.2015
СЛОЎНІК Жарты
powerpoint70 НАЦІСНІЦЕ, КАБ СЦЯГНУЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ
word70 НАЦІСНІЦЕ, КАБ СЦЯГНУЦЬ СЛОЎНІК

Жарт – фраза або невялікі тэкст гумарыстычнага зместу.

Алег хацеў зрабіць цешчы прыемнае і падарыць ёй сукенку. Трагедыя ў тым, што яна прачнулася, калі Алег мераў яе рулеткай.

Анекдот (фр. Anecdote – кароткі аповяд пра цікавы выпадак) – кароткая жартаўлівая гісторыя фальклорнага жанру, якая звычайна перадаецца з вуснаў у вусны.

Аднавяскоўцы пытаюцца ў чалавека, які толькі вярнуўся з горада.

– Ну як з’ездзіў?

– А нішто сабе. Туды еду, гляджу, палена на дарозе ляжыць. Назад вяртаюся – сматру, браўно на дароге ляжыць.

Каламбур (фр. Calembour) – літаратурны прыём з выкарыстаннем у адным кантэксце розных значэнняў аднаго ці некалькіх слоў альбо словазлучэнняў, падобных па гучанні.

Фігуры такой і таліі

Няма ва ўсёй Італіі.

Чорны гумар – цынічны і бязлітасны гумар, камічны эфект якога ў тым, каб кпіць са смерці, гвалту, хвароб, фізічных вычварэнстваў ці іншых “змрочных” тэм.

Іронія (ад стар.-грэч. Εἰρωνεία “прытворства”) – сатырычны прыём, у якім праўдзівы сэнс схаваны або супярэчыць (супрацьпастаўляецца) сэнсу відавочнага. Іронія стварае адчуванне, што прадмет абмеркавання не такі, якім ён падаецца.

Куды ж нам дурням да вас.

Няма нічога прасцей, чым кінуць паліць. Асабіста я 30 разоў спрабаваў.

Сцёб (“дзёрзкі жарт”, здзек) – жарт над суразмоўцам з элементамі іроніі, сарказму. Звычайна сцябаюцца з чалавека ў яго прысутнасці.

Ой, ты такі разумны , табе мазгі не ціснуць?

Сарказм – з’едлівы здзек, вышэйшая ступень іроніі.

Калі пацыент хоча жыць, дактары бяссільныя.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат