Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Заходняя Беларусь

15.10.2015
СЛОЎНІК Заходняя Беларусь

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Заходняя Беларусь (азначэнне паводле Вікіпедыі) — назва часткі земляў, якія да 1917 года ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, у 1918-1920 гг. неаднаразова мянялі прыналежнасць і адышлі да Польшчы паводле Рыжскай мірнай дамовы пасля польска-савецкай вайны. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны землі ўвайшлі ў склад БССР, пасля 1944 года частка іх адышла да Польшчы (Беластоцкая вобласць).

Войска Польскае – вайсковыя фармаванні Польскай рэспублікі

Другая Рэч Паспалітая – другая польская рэспубліка

Жаўнер

Асаднік – вайсковы ці цывільны пасяленец, які атрымаў зямлю на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1920-1930-я гады

Ваяводства – адзінка тэрытарыяльнага падзелу Польшчы (у тым ліку і ў міжваенны час). Адпаведнік беларускай вобласці. У міжваеннае дваццацігоддзе ў Заходняй Беларусі існавалі: Віленскае, Беластоцкае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы.

Гармата - агульная назва артылерыйскай зброі (пушка, гаўбіца, марціра і інш.). Супрацьтанкавая гармата, зенітная гармата. Некалькі гадзін грымелі нашы гарматы, і водгулле іх грому далёка расплывалася па нетрах лясоў і балот Палесся. (Якуб Колас).

Бафорс (Буфорс) – шведскі канцэрн, на якім у міжваенны час рабілі зброю. Гэту ж назву меў і шэраг артылерыйскіх гармат, якія былі на ўзбраенні Войска Польскага.

Кантрабандыст, сінонім – шмуклер, кантрабанда – шмуклерства

Корпус аховы памежжа (КАП)

Памежнік – супрацоўнік савецкай памежнай аховы

Капіст – супрацоўнік польскай памежнай аховы на савецка-польскай мяжы

Дзяржаўная паліцыя – служба аховы правапарадку ў даваеннай і сучаснай Польшчы

Чырвонец (царскі чырвонец) – залатая 10-ці рублёвая манета, якая выкарыстоўвалася ў грашовым абарачэнні Расійскай імперыі і савецкай Расіі (у 1920-х гадах)

Застава – месца размяшчэння савецкіх памежнікаў на лініі мяжы

Стражні́ца — месца размяшчэння польскіх памежнікаў на лініі мяжы

“Маўзер” – вінтоўка нямецкай вытворчасці, якую ў міжваенны час прынялі на ўзбраенне войскі розных краін

РСЧА – Рабоча-сялянская Чырвоная армія

Сервітут — абмежаванае права карыстання чужой рэччу ў зямельных адносінах

ДАК – доўгатэрміновая агнявая кропка

Вузкакалейка – вузкакалейная чыгуначная дарога

Рыжская мяжа – савецка-польская мяжа ў 1921-1939 гг.

Вераснёўская кампанія 1939 года – абарончая вайна польскай арміі супраць агрэсіі Трэцяга Рэйха

Зона загароды – былая савецка-польская мяжа з верасня 1939-га па чэрвень 1941 года.

Ізаляцыйны лагер – назва лагера ў Бярозе Картузскай, створанага міжваеннымі польскімі ўладамі для ўтрымання палітычных праціўнікаў і крымінальных злачынцаў

Брудэрфэрайн – назва мафіёзнай структуры ў Вільні ў 1920-я гады

Польскі вор – назва крымінальных злачынцаў (вораў у законе), польскіх грамадзян, якую яны атрымалі ў савецкіх турмах

Перадполле – умацаваная пярэдняя лінія абароны

ААГ “Палессе” – Асобная аператыўная група “Палессе”

КПЗБ – Камуністычная партыя Заходняй Беларусі

Беларуская сялянска-работніцкая грамада — масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянальна-вызваленчая арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925-1927 гг.

Шапкі-пупы – “будзёнаўкі”

Крэсы – ускраіны

Бушлат (таксама “басманка”)

Рачны флот – агульная назва караблёў Пінскай рачной флатыліі

План “Усход”  — абарончы план Войска Польскага на выпадак вайны з СССР

Народны сход – назва мерапрыемтва, на якім было прынята рашэнне аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР

Народная міліцыя – імправізаваныя ўзброеныя часткі, якія складаліся з мясцовага насельніцтва падчас “вызвольнага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь”

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат