Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Як правільна старэць

29.01.2016
СЛОЎНІК Як правільна старэць

Як правільна старэць.

Стары́, сталы, чалавек сталага веку/ узросту, пажылы

Старэнне – генетычна запраграмаваны працэс, хуткасць і якасць якога ў вялікай ступені залежыць ад паводзін чалавека (узроўня фізічнай актыўнасці, харчавання, стрэсаўспрымальнасці і г.д.).

Кантынуум старэння – павольны працэс індывідуальнага старэння, які пачынаецца ў сярэднім пасля 40 гадоў са зніжэння зроку, дабраякасных парушэнняў памяці, павелічэння вагі і інш.

Біялагічны ўзрост – вызначаецца спецыяльнымі сродкамі і сведчыць пра тое, колькі на самой справе чалавеку год у параўнанні з пашпартным узростам.

Геранталогія – навука, якая ўсебакова вывучае працэсы старэння ад біялагічных заканамернасцяў да метадаў сацыяльнай дапамогі чалавеку ў сталым узросце.

Герыятрыя – медыцынская галіна, спецыялісты ў якой аказваюць дапамогу людзям сталага ўзросту, пераважна пасля 65 гадоў.

Прэвентыўная герыятрыя, або антыўзроставая медыцына – сукупнасць дзеянняў, накіраваных на выяўленне першых прыкметаў старэння (звычайна пасля 40 гадоў) і працу з імі дзеля павышэння якасці жыцця.

Доўгажыхар – чалавек ва ўзросце 90 і болей гадоў.

Здаровае старэнне – не старэнне без хваробаў, аднак стварэнне вакол старога чалавека такога асяроддзя, калі ён не адчувае розніцы з равеснікам, які не мае хваробаў.

Функцыянальнасць – галоўнае паняцце здаровага старэння. Пры наяўнасці абмежаванняў з боку здароўя прымяненне спецыяльных прыладаў (напрыклад, скутараў) дазваляе значна павысіць магчымасці і дабіцца большай самастойнасці ў штодзённым жыцці.

Эйджызм – дыскрымінацыя па ўзроставай прыкмеце, калі людзей сталага ўзросту не бяруць на працу, яны выклікаюць раздражненне, няпрыязнасць. З’яўляецца паказнікам сацыяльнай няспеласці грамадства.

Старэчая астэнія, або кволасць — самы важны стан чалавека пасле 65 гадоў, які характарызуе ступень яго незалежнасці ў штодзённым жыцці.

Апытальнікі ў герыятрыі – сукупнасць спецыяльна распрацаваных пытанняў, якія дазваляюць вызначыць стан здароўя і ступень неабходнасці дапамогі пажылому чалавеку.

Саркапенія – узрост-залежныя змены мышачнай тканкі, якія праяўляюцца ў зніжэнні сілы і працаздольнасці і звычайна развіваюцца пасля 65 – 70 гадоў жыцця.

Недахоп вадкасці – клінічны стан, які часта сустракаецца ў старых пацыентаў, таму пасля 65 гадоў чалавека не трэба абмяжоўваць у спажыванні вадкасці: ён мусіць піць столькі, колькі неабходна.

Целамера – канцавы ўчастак храмасомы, даўжыня якога характарызуе схільнасць чалавека да хранічных захворванняў сарэчна-сасудзістай сістэмы, што скарачаюць працягласць жыцця.

Рэстрыктыўная дыета – спецыяльная дыета, галоўным сродкам якой з’яўляецца абмежаванне спажываных калорый, што праз уздзеянне на спецыяльныя пратэіны зніжае ўзровень захворвання сардэчна-сасудзістымі хваробамі і такім чынам павялічвае працягласць жыцця.

Дэпрэсія – стан чалавека, які характарызуецца змяншэннем жыццёвых патрабаванняў, зніжэннем фону настрою, што нярэдка вядзе да сур’ёзных зменаў у стане ўнутраных органаў.

Трывога – асаблівасць душэўнага стану пажылога чалавека, якая часта суправаджае дэпрэсію і ўскладняе працэсы лячэння і рэабілітацыі.

Мальнутрыцыя – спецыфічны для чалавека пажылога і старэчага ўзросту стан здароўя, калі адбываецца зніжэнне без відавочных прычын вагі цела, што псуе агульны стан здароўя і зніжае супраціўляльнасць інфекцыйным і іншым хваробам.

Кагнітыўны дэфіцыт – зніжэнне ўвагі і здольнасці запамінаць, канцэнтаваць увагу ва ўзросце пасля 65 гадоў. Бывае дабраякасны кагнітыўны дэфіцыт, каля апісаныя змены непрацяглыя і назіраюцца пасля хваробаў, падчас стомленасці і не ўплываюць на якасць жыцця.

Падзенне – адзін з найважнейшых сіндромаў у герыятрыі, які характарызуецца зменай палажэння цела ў дачыненні да падлогі. Галоўная небяспечнасць падзенняў – рызыка пераломаў і развіццё страху паўторных падзенняў, якія абмяжоўваюць штодзённае існаванне.

Фізічная актыўнасць – належны ўзровень руху, які складае не менш за 150 хвілінаў на тыдзень, што мае вялікае прафілактычнае значэнне, бо папярэджвае развіццё раку, дэпрэсіі, захворванняў сэрца і сасудаў.

Аэробныя фізічныя практыкаванні – бег, хадзьба, плаванне, спартовыя гульні, найбольш карысныя для прадухілення развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Фізічныя практыкаванні з супраціўленнем – пажаданы спосаб фізічнай актыўнасці, паколькі ён садзейнічае прафілактыцы саркапеніі. Ва ўзросце пасля 65 гадоў трэба раіць пасільныя заняткі, напрыклад, з гантэлямі вагой 2 – 4 кг у залежнасці ад полу і стану здароўя.

Тэрапеўтычнае асяроддзе – спецыяльны комплекс захадаў, звычайна ў сацыяльных установах, для працяглага знаходжання пажылых людзей, якія забяспечваюць найбольшы ўзровень функцыянальнасці, фізічнага камфорту і душэўнай раўнавагі.

Электроннае здароўе – сукупнасць сучасных электронных сродкаў, звычайна гаджэтаў, якія нагадваюць чалавеку са зніжанай памяццю пра тое, што, напрыклад, прыйшоў час прыняць пігулку, паснедаць і г.д. Знаходзіць усё большае распраўсюджанне ў сучасным свеце.

Асяроддзе, прыязнае (дружалюбнае) для пажылых – комплекс мераў у гарадах, вёсках і інш., якія павышаюць ступень мабільнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку пажылых. Прыкладам з’яўляецца шырокае ўжыванне пандусаў і г.д.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат