Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.01.2014
СЛОЎНІК Хата

Падмурак – ніжняя частка будынкаў ці збудаванняў, якая перадае нагрузку грунтам.

Штандары – вялікія, звычайна дубовыя, укапаныя ў зямлю калоды, на якія кладуцца падрубы драўлянага збудавання.

Зруб – канструкцыя з бярвенняў, аснова драўлянага збудавання ў выглядзе пакладзеных адно на адно і змацаваных па краях бярвенняў. Зруб рабіўся звычайна з хвоі, радзей з елкі, на Брэстчыне таксама ўжывалася асіна і вольха.

Драўляная хата

Лецішча

Прускі мур – тып канструкцыі будынку, калі драўляны каркас запаўняецца муроўкай.

Фасад – знешняя вертыкальная паверхня будынка, якая ўтвараецца вонкавай канструкцыяй, гарызантальнымі і вертыкальнымі чляненнямі, рытмам праёмаў (балконаў, лоджый), архітэктурнымі элементамі, фактурай будаўнічых і аддзелачных матэрыялаў, колеравым каларытам.

Шалёўка – 1) тонкія дошкі, якія ідуць на абшыўку драўляных пабудоў; 2) накладныя планкі вакол акна, дзвярэй.

Шчыт – трох- або шматвугольны тарцовы франтон падоўжанага збудавання.

Дах

Страха – назва даха ў традыцыйным беларускім дойлідстве.

Вальмавы дах – від даху з чатырма схіламі, прычым тарцовыя схілы маюць трохвугольную форму (завуцца “вальмы”). Два іншых схілы трапецыяпадобнай формы.

Гонта – драўляны матэрыял для крыцця даху і сцен y форме невялікіх тонкіх дошчачак.

Комін

Падстрэшак – ніжні край страхі, які навісае над сцяною будынка.

Вокны

Шыба – кавалак шкла, устаўлены ў аконную раму.

Ліштвы – накладная, звычайна фігурная планка вакол дзвярнога ці аконнага праёма.

Ганак – прыбудова перад уваходам у дом у выглядзе пляцоўкі з прыступкамі.

Карніз

Бэлька – гарызантальны нясучы элемент будаўнічай канструкцыі для падтрымання насцілу столі.

Кроквы – апорныя элементы каркаснай канструкцыі страхі. Робяцца з тонкіх бярвён, заўсёды ставяцца парамі, у вільчыку злучаюцца ўрубкай і тэблем.

Вільчык – верхняе рабро двухсхільнай страхі.

Закот – франтон, звычайна з тонкага бярвення.

Нямецкі вугал – гладкі, без выступаў вугал (хаты).

 

khata (6)khatakhata (5)khata (4)khata (3)khata (2)khata (1)

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат