Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.09.2014
СЛОЎНІК Войска

Спампуй і раздрукуй!

disketa-small Спампуйце файл Word!

disketa-small Спампуйце прэзентацыю Power Point!

Войска (армія)

Вайсковы (найчасцей ад “войска”), ваенны (найчасцей ад “вайна”). Але часта значэнні супадаюць.

Сцяг (штандар).

Салдат (жаўнер).

Шараговы (радавы) – ад шэраг (рад).

Ваеннаабавязаны (запасні́к).

Навабранец (рэкрут).

Тэрміновая служба, кантрактная служба.

Прызыў, позва (у ваенкамат).

Сувязны.

orsha_batle_01Варта (каравул), вартавы.

Ганаровая варта, рота ганаровай варты.

Зброя (рус. оружие), агнястрэльная зброя, узбраенне, узбройвацца, абяззброіць.

Збройня (рус. оружейный завод).

Узброеныя сілы (рус. Вооруженные силы).

Артылерыя, артылерыст.

Знішчальнік (рус. истребитель).

Атрад (аддзел).

Узвод, камандзір узвода.

Рота.

Грамадзянская вайна.

Ка́рная аперацыя (ка́рнік – рус. каратель).

Загад.

Аблога (рус. осада), абложны стан.

Напа́д (атака).

Абарона (рус. защита).

На́ступ (наступленне), адступленне.

Вызваленне (рус. освобождение).

Палон, узяць (захапіць) у палон, палонны.

Перамога.

10649762_620367751407389_5305065261896129175_nПара́за (паражэнне).

Стрэ́льба (ружжо).

Ру́ля (рус. ствол).

Гармата (рус. орудие, пушка). Людвісарня – так у даўнія часы называлася гарматная ліцейная майстэрня.

Шабля.

Куля, кулямёт; патрон, снарад, бомба.

Стрэл (рус. выстрел), страляць, страляні́на (стральба́). Стральба чэргамі.

Пацэліць (патрапіць) у мішэнь (рус. попасть в мишень).

Выбух (рус. взрыв), выбуховае прыстасаванне (рус. взрывное устройство), выбухоўка (рус. взрывчатка).

Бой (бітва, бойка), баявыя дзеянні.

Рышту́нак (рус. снаряжение).

Вучэбная трывога.

Шыхт (строй).

Герой.

Вораг (непрыя́цель, праціўнік), варожы.

Захоп (рус. захват), захопнік (акупант).

Здраднік (рус. предатель), здрада (рус. предательство, измена).

Шпіён (шпег).

Разведка (вы́ведка), разведчык.

Рэ́чавы мяшок (мяшок на рэчы).

1IY0QuvnSZc

 

Вайсковыя каманды

 

Бягом руш! (Бягом марш!)

Смірна! (Зважай!)

Вольна! (Спачні!)

Наперад!

Выйсці з шы́хту! (Выйсці са строю!)

Стаць у шыхт! (Стаць у строй!)

У адну шарэнгу станавіся! (У адну шарэнгу – зборка!)

Добрага здароўя! (Вітаем! Рус. Здравия желаем!)

Слухай маю каманду!

Да бою!

Да зброі!

Да мяне крокам руш! (Да мяне крокам марш!)

На сцяг! (На штандар!)

Раўняйся! (Раўнуй!)

Адбой!

Гонар маю! (рус. Честь имею!)

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат