Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Вымаўленне

02.02.2016
СЛОЎНІК Тэксты для выразнага чытання

Вымаўленне. Тэксты для выразнага чытання

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

1. А быў ён, Шарык, не з ціхіх. Брахаў вельмі многа і вельмі ахвотна, то злосна, то весела несучы службу, на думку самога — зусім неабходную ў гаспадарцы.

Брахаў ён нават на жоўтага карнавухага ката Базыля, абы той трапіў яму на вока. Хоць Базыль і сам быў не лайдак які-небудзь, а сур’ёзны работнік, стары ўжо і, можа, больш за Шарыка паважаны ў хаце, — ён добра ловіць мышэй і вось ужо адзінаццаць год мармыча казкі цёцінай Іры, з якой яны, цёця Вера казала, і нарадзіліся ў адну зіму. Так што Базыль не вельмі баяўся Шарыкавага брэху, хоць само сабою блізка каля будкі не хадзіў.

Янка Брыль


2. - Давай, давай! — не сунімаўся Саша. — Левым яго, левым!..

Перакулімся! — вішчала Ксана Мікалаеўна.

Драпежным птахам учапіўся ў рулявое кола шафёр…

І Сярожу стала невыносна шкада гэтую бяскрыўдную шэранькую істоту, на якую няўмольна насоўвалася металічнае страшыдла з вогненнымі вачыма, а столькі дарослых і дужых людзей праглі яе пагібелі…

Заяц зрабіў апошняе намаганне і кінуўся да правай, схаванай у цемры, абочыны.

Правым! Правым колам!.. — гучна камандаваў Саша.

Шафёр крутнуў руль у правы бок.

І тут абурэнне несправядлівасцю захліснула Сярожу.

Не трэба! - крыкнуў ён на ўвесь голас. — Не трэба!

І ўчапіўся абедзвюма рукамі ў дужую руку шафёра.

Артур Вольскі


3. Тым часам прыйшоў і ён з вугаллем. Старая забегала з селядцом і ўсё пыталася.

Авохці, божачка наш, бацюхна, — казала яна, — каторы год свет увесь круціцца. Воля прыйшла, а ўсё канца няма. Карпавіч наш яшчэ злейшы цяперацька. Толькі й ведае хлопца баламуціць. Ай, каб не дарагоўля — памякчэў ба народ.

Калі елі селядца і пілі гарбату з брушнічным экстрактам, у дзверы нехта пастукаўся.

Васілёк! А, Васілёк, — пачуўся грубы, але прыемны мужчынскі голас, — адчыні, браток, іду на гасця вашага падзівіцца.

А каб яго качкі… знайшоў калі час, — нездаволена шапарнула старая. — Завядзець цяпер сваю дуду.

Увайшоў нізенькі, з сівымі кучаравымі валасамі дзядок у шырокім пільчаку зверху палатнянай вышыванай кашулі, у апорках; царамонна пакланіўся і працягнуў Абдзіраловічу руку.

Іван Карпавіч Гаршчок, — сказаў ён, — Васілёў таварыш, работнік па мэталу.

Прапаршчык Абдзіраловіч, — адказаў той.

Максім Гарэцкі


4. Усё застолле ўпарта пацвердзіла:

- Пі, сынку.

Малы памачыў губы і скрывіўся.

Пі, пі.

Малы пацягнуў, белымі худымі рукамі шпарка паставіў чарку назад і моцна закашляўся.

А-а, трэба было, васпане, разам!

Малы кашляў, цёр кулакамі па твары слёзы.

Не, жаробкі я, васпане, не дам, — адразу схіліўся да Хведара Варывон.

А Зося як сама захоча?

Мы з ёю, васпане, не дзяліліся і не сварыліся…

Анэта прынесла гарбату і ўбачыла: малы кашляў, за ім стаяла Зося і трымала на руках меншага. Аўгіння нешта тлумачыла суседу.

Хоць бы хто адвёў яго ад стала назад. Нашто яго тут трымаць, — сказала з пагардаю Анэта.

Кузьма Чорны


5. Стала зразумела Пану Богу, што ўсё трэба пачынаць спачатку.

Але каму пачынаць? Ясна, што людзям ня варта давяраць тое. Ужо аднойчы было даверана, і што атрымалася? Сорам адзін.

Порсткая чародка чорных мурашоў сноўдала каля босых, натружаных за даўгое жыцьцё Боскіх ног. Адзін муравейка, мабыць, самы зь іх сьмелы, борзьдзенька ўскараскаўся на Боскі вялікі палец і раздумна зьнерухомеў. Пан Бог сьпярша памкнуўся яго струхнуць прэч, ды падумаў: а можа, гэтым? Будуць сабе мітусіцца, рупіцца, бяз сваркі і варажнечы, грахоў ды эмоцыяў.

Сапраўды, варта было падумаць.

Васіль Быкаў


6. Толькі пералезла яна праз плот і пачала знімаць чыгунок з пералаза, як над самай галавой пачула знаёмы голас:

Дзетухна мая, што гэта нясеш ты такое?

Ледзь не выпаў чыгунок з рук, і Вулька зашаптала сабе пад нос, хутка-хутка:

Бабка казала… Бабка казала…

А што казала бабка, адразу і не прыпомніш, калі стаіць перад табой гэты дзядзя Касмыль. Сусед жа ён, але яго чамусьці дужа недалюблівала бабка і не раз казала, што ў гэтага чалавека на сэрцы касмылі растуць. Якія там касмылі, добра і не ведала Вулька, але відаць, што страшныя. Тут жа і ўспомніла Вулька:

Бабка казала, каб я попел вынесла з хаты…  

Міхась Лынькоў

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат