Cвята, вяселле, хрэсьбіны, юбілей, уваходзіны (наваселле)
Гадавіна– юбілей з нагоды дня нараджэння, напрыклад: пяцідзесяцігоддзе, а ўгодкі – юбілей сумнай падзеі, часцей пахавання і смерці. То бок, угодкі вяселля быць не могуць!!! Не блытаць.
Заручыны (помолвка) – тое, што папярэднічае вяселлю.
Пасаг (приданное) – тое, што даюць бацькі маладой)
Словаў “калым”, “тамада”, традыцыі “скрадання” – няма і не было! Не псуйце вяселле і мову.
Вядучы (вядоўца), канферансье, маршалак (згодна старажытнае традыцыі) – не тамада!
Музыкі (музыканты на свяце)
Маладыя, малады і маладая (замест жаніх і нявеста!)
Сведкі, дружкі, асістэнты (не свідзецелі) – найбольш правільна — “дружка”. Напрыклад: “Дамо слова дружцы (ж.р.) нашай маладой и дружку (м.р.) нашага маладога!”
————————————————————————————————————————
Звароты:
Спадарства, панове, шаноўная грамада, паважаныя госці – але ніякіх таварышаў, гаспод, жэншчын і мужчынаў і тым больш “людзей” — Не называйце прысутных у залі паводле віду)))
Васпан, вашамосць, пан, пані, спадар, спадарыня, спадарычна – вось годныя звароты на мове падчас свята!
————————————————————————————————————————
Шлюб (пабрацца шлюбам ці ажаніцца з – не ажаніцца на (!) – важна казаць правільна: напрыклад:“я пабраўся шлюбам з Ганнай”. “Я ажаніўся з Ганнай”. Няма слова “брак”.
—————————————————————————————————————————
Посуд:
Келіх, чарка, кілішак, шклянка, куфаль (кухаль) – няма “бакал” і “румка”. Прыклады: “Падымайма келіхі!” ці “Наліце чарачкі!” Прымаўка ад аўтара: “У кілішак не нацэдзіш лішак!” Келіх – на віно ці шампанскае, куфаль (кухаль) – на піва, чарка – на гарэлку.
Сподак, сподачак (ніякіх блюдзечкаў!), абрус (ніякіх скацерцяў!)
—————————————————————————————————————————-
Пярсцёнак (заручальны) – не “кальцо”! Як варыянт: жуковіна.
Бацькоўскае дабраславенне (згода) (родительское согласие), “дабраславіць на шлюб”, “дабраславіць абразам” (благословить иконой) – не благаславенне, бо “блага” = “кепска”!
Вэлюм (фата) – напрыклад, радок з песні” ой, косы, косы вы мое, мала служылі вы ў мяне. Болей служыць не будзеце, пад бэлы вэлюм пойдзеце…”
Строй (касцюм), напрыклад: “малады быў у прыгожым строі”, “маладая была надта пекная ў сваім строі”. Пра мужчынскі класічны строй скажам яшчэ: гарнітур.
Пасаваць (подходить), напрыклад: “вам пасуе гальштук”, “сведцы пасавала ўсмешка”
Мятлік (бабочка), абцас (каблук)– напрыклад: “пазбіваць абцасы” (танчыць ад душы)
Тосты і тым падобнае:
Усюдыіснае “Совет да любовь”, калі вам дужа хочацца прамовіць, перакладайце як “Згоды ды кахання”, “Згоды ды лагоды”
“Счастья вам” – “Няхай шчасціць!”
Шарыкаўскае “Жэлаю, чтобы все!” – варта перакласці як “Будзьма!”
“Віват” замест “Ура” – мэтазгодна завяршаць прамову (тост) не “ўра маладым” – але “Віват маладым!” (згодна шляхецкае традыцыі).