Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.02.2014
СЛОЎНІК Сваякі

Складзены на падставе артыкулаў Анатоля Клышкі

powerpoint70 Спампуйце прэзентацыю POWER POINTСпампуйце прэзентацыю POWER POINT (варыянт 2)

Бацькі – ужываецца толькі ў множным ліку

Мама, мамка, мамачка, мамуля, мамулька, мамулечка, мамуленька, мамуська, мамусенька…

Мачыха

Тата, татка, татачка, татуля, татулька, татулечка, татуленька, татуська, татусенька, татухня…

Бацька, Айчым, Сірата, Байструк (пазашлюбнае дзіця ці дзіця без бацькі)

Хросны бацька, хросная маці – хросныя

Пасаджоны бацька, пасаджоная маці – пасаджоныя (якія выконваюць ролю бацькі ці маці жаніха або нявесты на вяселлі)

Мужык (муж), або проста “мой (твой) чалавек”: мой паехаў у лес. = гаспадар: мой гаспадар паехаў у горад на кірмаш.

Жонка, мая палавiна, гаспадыня, кабета, у залежнасцi ад узросту – старая, дружына (украінізм).

Брат, братка, братачка, братанька, брацейка, братухна, братуля, братулька, братан (вялiкi, мажны)

Братавая – жонка брата

Сястра, сястрычка, сястрыначка…

Сын, сынок, сыночак, сынулька…

Дачка, донька, доня, дочачка…

Дзед i баба, дзядулька і бабулька

Унукі едуць да дзеда з бабаю – а там гасцінцы, ласункі, пачастункі.

Прадзед і прабабка, праўнук і праўнучка, прапрадзед і прапрабабка, яшчэ далей – прашчуры. Усе маладзейшыя пакаленнi ў адносiнах да iх – нашчадкi.

Братанiч – пляменнiк , братаў сын

Братанiца – пляменнiца, братава дачка.

Сястрэнiч – пляменнік, сын сястры

Сестранiца – пляменніца, дачка сястры

Цётка, цётухна – маміна ці татава сястра

Дзядзька (стрый) – бацькаў ці мамін брат

Дзядзіна – ягоная жонка (цётка не па крыві)

Стрыечныя браты і сёстры – ягоныя дзеці 

Стрыечныя (стрэчныя) = у першай стрэчы = дваюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька).

У другой стрэчы = траюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька).

У трэцяй стрэчы – пра далёкае сваяцтва (дзясятая вада на кiсялi)

Швагерка – жончына сястра

Швагер – брат жонкi або сястры цi швагеркi.

Сват i свацця – 1. асобы, якiя сватаюць жанiху нявесту цi нявесце жанiха. 2. сваяцкiя повязi бацькоў мужа i жонкi памiж сабою. Бацькі маёй жонкі маім бацькам – сват і свацця.

Дзевер – мужаў брат

Залоўка – мужава сястра

Зяць – даччын муж

Цешча – жончына маці

Свякроў – мужава маці

Нявестка (сынавая) – сынава жонка

Ятроўка – жонка аднаго брата ў адносiнах да жонкi другога брата

Перастарак – старая дзеўка

Прымак – муж, якога прынялі ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме жонкі.

Традыцыя

Павага, пашана да продкаў выразна выявiлася ў беларусаў у такiм свяце, як Дзяды, якiя сягаюць у далёкiя дахрысцiянскiя часы. На гэты памiнальны абрад у гонар памерлых продкаў гатавалася дванаццаць страў, першая з якiх была куцця – каша з ячных крупаў, наш найстарэйшы “хлеб”. Адсюль i дзеяслоў дзедаваць – раскашавацца ў ядзе, есцi як на Дзяды… Нават кормны кабан, якога гадавалi на мяса да Дзядоў, меў адмысловую назву дзедавiк.

Але ж былi яшчэ бабiны – свята ў гонар павiвальнай бабкi. На другi дзень Нараджэння Хрыстова ўвечары муж i жонка, у якiх бабка-павiтуха прымала нованароджанае дзiця, прыходзiлi да яе з пачастункам.

Было i слова бабiць – прымаць дзiця ў парадзiхi, рэзаць i завязваць пупок, упершыню купаць малое…

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат