Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Слэнг

10.01.2014
СЛОЎНІК Слэнг

Здароўкі! вітаю!

Ачмурэць! афігець! Нічога сабе!

Гамон, гамовер канец, непажаданае завяршэнне чагосьці

Заўтра сесія, мне гамон і вучобе маёй гамовер

Не пераймацца не парыцца, не заганяцца

Не пераймайся з-за драбязы, не заганяйся на пустым месцы

Прычасаць паправіць нешта

Прычашы тэкст перад публікацыяй 
 Хутар самы ніжні блок сайта — там, дзе звычайна пазначаныя капірайты і  кантакты, footer

Дызайн сайта варта пачынаць з хутара!

Сеціва інтэрнэт

Толькі не кідай гэты здымак у Сеціва! Не палі мяне!

 Часаць ісці

Пачасалі дадому

 Гоніва падман

Паглядзела краем вока целік, ну і гоніва!

 Пупок эгаістычны, самазакаханы хлопец ці дзяўчына

Бачыла я таго хіпсцера — звычайны пупок!

 Тэліць тэлефанаваць, тэлефоніць

Трэ бацькам патэліць, а то потым усе мазгі вынясуць

Групіроўка кампанія, каманда сяброў

Склікай групіроўку, будзем дыплом мачыць

 Абламінга калі нешта не атрымалася

Рванулі ў кіно, а там квіткоў няма — абламінга выйшла

Стружку не гані! не падманвай, не кажы шмат пустога

Клініка нешта невытлумачальна глупае і недарэчнае 

Новы закон — поўная клініка

Шарыць, расшарыць дзяліцца чымсьці

Я табе тэкст толькі што расшарыла

Дручыць мучыць, здзеквацца, нагружаць працай

Пяршак, першакі   студэнт першага курса, першакурснікі

Ну і дручаць выкладчыкі першакоў!

Гундос і гундосіць ныцік і ныць

Сцуль баязлівец

Харэ гундосіць, сцуль!

Івэнт, тусоўка, туса мерапрыемства

На Карламарла (слэнгавая назва вуліцы Карла Маркса) на выходных пачак івэнтаў крутых будзе, трэ не прапусціць тусоўку

 Муціць рабіць нешта новае, ствараць нешта цікавае

Можа, новага праекта замуцім? 

Трэшнячок нешта страшнае, але пацешнае

Схадзілі на фільм — знатны трэшнячок зацанілі

Паці-на-хаце вечарынка на кватэры

Санча патусіць прапануе, давай паці-на-хаце замуцім

 

Слоўнік падрыхтавала Воля Кузьміч, Generation.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат