Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.10.2015
СЛОЎНІК Што? Дзе? Калі? (+ВІДЭА)

Што? Дзе? Калі?

powerpoint70  СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70  СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Апеляцыя

Асабісты досвед аўтара (АДА) – калі аўтар пытання грунтуецца не на агульнадасяжных крыніцах, а на сваіх суб’ектыўных назіраннях. Знаўцы такое не вельмі паважаюць. (Гл. “Пажартуй, як аўтар”)

Аўтар пытання

Бліц – тры пытанні па 20 секунд на абмеркаванне кожнага.

“Брэйн-рынг”

Версія

Вядоўца

Генератар ідэяў – роля ў камандзе па “Што? Дзе? Калі?”. Яго задача – выбудаваць канцэпцыю абмеркавання на падставе інфармацыі, што ўтрымліваецца ў пытанні.

Гульня

Дакладны (слушны) адказ

Дзесяць секунд – апошняя частка хвіліны абмеркавання. За гэты час капітан каманды мусіць вызначыцца з адказам. У тэлевізійным ШДК адзначаецца гукавым сігналам, у спартовым вядоўца кажа: “Дзесяць секунд!”.

“Дзіцячы брэйн” – вельмі лёгкае пытанне.

Дуаль – калі на пытанне ёсць два роўнаўзначныя адказы.

“Задушыць” (версію, адказ, каго-небудзь) – калі падчас хвіліны абмеркавання гучаў дакладны адказ, але капітан выбраў іншую версію.

Знаўца (гулец)

Камандны дурань – роля ў камандзе па “Што? Дзе? Калі?”. Чалавек, які незвычайнай думкай, жартам ці проста дзіўным учынкам можа вывесці каманду з тупняку.

Каментар – тлумачэнне да правільнага адказу. Пасля яго палова знаўцаў пляскае сябе па лобе: “Ааааааа!” – а палова па-ранейшаму не разумее, пра што ўвогуле вялося.

Капітан каманды

Круціць (курыць) пытанне – абмяркоўваць, прыдумляць розныя версіі.

Крыніца інфармацыі

“Крышталёвая сава”

Ластаўка – дзяўчына, якая «лётае» паміж шэрагамі ды збірае ў знаўцаў бланкі з адказамі.

Мазгавы штурм

“Пажартуй, як аўтар” – калі ад знаўцаў патрабуецца здагадацца, што менавіта аўтару пытання падалося цікавым. Часам гэта зусім не цікава.

Пакет пытанняў

Труна – вельмі складанае пытанне, на якое ніхто ў залі не адказаў.

Тэлеглядач

Тэлехатка – месца, дзе адбываюцца здымкі маскоўскай праграмы “Што? Дзе? Калі?”.

“Свая гульня”

Свечка – пытанне, якое ўжо недзе задавалі.

Сінхрон – турнір па спартовым “Што? Дзе? Калі?”, які адначасова гуляецца ў некалькіх месцах (гарадах, краінах) па адных і тых жа пытаннях.

Ставіць палец

“Узяць” пытанне – даць дакладны адказ

Форма пытання – тое, пра што менавіта пыталіся ў знаўцаў. Калі адказаць трэба назву рамана, а каманда ў бланку запісала яго аўтара, адказ не будзе залічаны. За “форму” звычайна адказвае пэўны гулец. Пра яго кажуць: “Трымае форму”.

Хвіліна абмеркавання

Час – слова, якое азначае, што пытанне скончанае і пачынаецца хвіліна абмеркавання.

Шэсцьдзясят першая секунда – калі каманда прыдумала дакладны адказ адразу пасля таго, як здала паперку з іншым адказам.

Эрудыт

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат