Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Шахматы

27.09.2017
СЛОЎНІК Шахматы

Слоўнік да заняткаў па тэме “Шахматы”.

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Шахматы (перс. Шахмат, літаральны пераклад “шах памёр” ) – настольная лагічная гульня з адмысловымі фігурамі на 64-клеткавай дошцы для двух супернікаў, якая спалучае ў сабе элементы мастацтва (у частцы шахматнай кампазіцыі), навукі і спорту.

Шахматыст / -ка – гулец у шахматы, спартовец, аматар.

Дзіцячая Школа Шахматаў FIDE – Школа шахматаў для дзяцей ад трох гадоў. Адрас: Пр-т. Незалежнасці 49. 4 паверх.

Гісторыя шахматаў у Беларусі. Першыя знаходкі датуюцца ХІ – ХІІ ст. У шахматы добра гулялі такія вядомыя беларусы, як Вітаўт, Леў Сапега, Міхал Клеафас Агінскі, Кастусь Каліноўскі. Шахматам вучылі дзяцей магнатаў і шляхты. Радзівілы, Сапегі, Пацы, Вішнявецкія…

Федэрацыя шахматаў (Міжнародная шахматная федэрацыя (ФІДЭ, фр. Fédération Internationale des Échecs, FIDE) – міжнародная спартыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае нацыянальныя шахматныя федэрацыі. Займаецца папулярызацыяй шахмат, арганізацыяй розных міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку чэмпіянатаў свету. Заснавана 20 ліпеня 1924 году ў Парыжы.

Шахматная тэрміналогія:

Пешка – самая масавая шахматная адзінка (яе не прынята лічыць фігурай). Яна асноўная адзінка вымярэння шахматнага матэрыялу: у пешачным эквіваленце вымяраюць «вагу» фігур (лёгкая фігура прыкладна эквівалентная тром пешкам, ладдзя – пяці). Вацлаў Ластоўскі прапанаваў назву “Ніжнік”.
Ладдзя. Ладдзя прыкладна раўнацэнная 5 пешкам. Ладдзя можа рухацца на любы лік палёў па гарызанталі ці па вертыкалі пры ўмове, што на яе шляху няма фігураў. Ластоўскі нічога не прапанаваў адносна назвы, але Вінцук Вячорка прапаноўвае называць Вежа.

Конь. Конь – адзіная фігура, якая можа “пераскокваць” праз іншыя фігуры (як свае, так і чужыя), якія стаяць на прамежкавых палях траекторыі яго ходу. Кароль праціўніка не можа прыкрыцца ніякай фігурай ад атакі канём. У Ластоўскага таксама “конь”.

Слон. Слон у розных краінах мае самыя розныя назвы: «Блазан» (fou) – у французаў; «Бягун» (Läufer) – у немцаў; «Афіцэр» – у балгар, украінцаў і, нярэдка, у Расіі; «Біскуп» (bishop) – у англамоўных краінах. Ластоўскі падае назву “Вышнік”. В. Вячорка прапануе выкарыстоваць “Вершнік”.

Ферзь (перс. ferzin — візір, саветнік; у прастамоўі часта называецца “каралева”) –самая моцная шахматная фігура. Лічыцца, што матэрыяльная каштоўнасць ферзя роўная прыкладна дзевяці пешкам. Ластоўскі падае “Краля”. В. Вячорка спыняецца на “Гетмане”.

Кароль

Дэбют (пачатак шахматнай партыі)

Ракіроўка. У шахматнай гульні: адначасовы ход каралём і ладдзёй, пры якім ладдзя прысоўваецца да караля, а кароль ставіцца побач па другі яе бок.

Пат. Становішча ў шахматнай гульні, калі адзін з гульцоў не можа зрабіць ход, не падставіўшы пад удар свайго караля.

Шах

Мат (паражэнне ў шахматнай гульні)

Гросмайстар

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат