Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.01.2014
СЛОЎНІК Рыцары і бітвы

Кап’ё – найменшая арганізацыйная адзінка (ад двух да некалькіх дзясяткаў чалавек) вайсковага фармавання. Складалася з ваяра-феадала (капейніка) і стральцоў-збраяносцаў.

Почат – асобная вайсковая адзінка, ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў ваяроў. Асобныя початы ўтвараліся ў кожным павеце, таксама ўласныя початы мелі заможныя феадалы (пад уласнымі харугвамі).
ryc2

Ілюстрацыі: старонкі з раздзела “Рыцарства” кнігі “Вялікае Княства Літоўскае” Улладзіміра Арлова і Змітра Герасімовіча

001

Харугва – сцяг асобнага вайсковага фармавання. З часам харугвамі пачалі называць і асобныя вайсковыя атрады.

Выправа – вайсковы паход супраць непрыяцеля (ворага).

010

Пагоня – старадаўні звычай па абароне сваіх земляў. Упершыню пісьмова зафіксаваны ў 1387 годзе ў прывілеі Ягайлы.

02

Земская служба – вайсковая служба земляўласнікаў. Памер службы (колькасць ваяроў ад уладанняў) пачаў дакладна вызначацца з пачатку 16 ст.

Паспалітае рушэнне – абмежаваная па часе мабілізацыя вайскова-абавязаных саслоўяў у ВКЛ, якая праводзілася па ўсёй краіне або ў яе асобных ваяводствах ці паветах.

003

Вайскова-абавязанае саслоўе – шляхта (ад нямецкага “бітва, бойка). Тэрмін “шляхта” пачаў пашырацца на нашых землях з 15 ст. Паралельна прымяняліся тэрміны баяры, зямяне, рыцэрства.

Харужы (харунжы) – кіраўнік павятовых атрадаў паспалітага рушэння. Пасада была ўведзеная на пачатку 16 ст. Існавала не толькі ў час вайны, але і ў мірны час. Пазней харужы – намеснік ротмістра.

Ротмістр – кіраўнік найманых фармаванняў (ротаў, адз. лік. – рота). Колькасны склад роты – ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх соцень людзей. Найбольш актыўна найманыя войскі ў ВКЛ пачалі выкарыстоўвацца ў другой палове 16 стагоддзя, падчас Інфлянцкай вайны.

007

“Людзі служэбныя“ – наёмныя прафесійныя ваяры.

Пахолак – ваяр, які выстаўляўся земляўласнікам ад ягоных уладанняў (ішоў разам з ім на вайну).

Гетман найвышэйшы – ад 1507 года да 17 ст. так звалася пасада кіраўніка ўзброенымі сіламі ВКЛ (сённяшні міністр абароны). Пазней – вялікі гетман.

Гетман польны – намеснік найвышэйшага гетмана, кіраўнік асобнымі вайсковымі фармаваннямі. У мірны час займаўся аховамі межаў.

015

Драб – пешы ваяр.

Ваярскі рыштунак – агульная назва абарончага і наступальнага ўзбраення, якое меў ваяр.

givoit

 

Рыцары з мінскага клуба “Гівойт”

Серабшчына (пасожчына, валоўшчына) – падатак на вайсковыя патрэбы ў ВКЛ.

Кальчужнае ахоўнае ўзбраенне складалася з кальчужнага каптура (надзяваўся на галаву), кальчугі (на цела) і кальчужных нагавіцаў (на ногі). Разам гэта ўсё, злучанае між сабой, звалася хаўберт (хаўберг).

006

Пласцінкавы даспех – жалезныя дробныя пласцінкі, якія змацоўваліся між сабой і надзяваліся паверх кальчугі або выкарыстоўваліся асобна.

З другой паловы 15 стагоддзя пачаў пашырацца тэрмін панцыр як адпаведнік даспеху.

“Зброя бляхава” — ахоўнае ўзбраенне, вырабленае з буйных металічных пласцін. Складалася з кірасы (нагруднік+наспіннік) і трубчатай сістэмы аховы рук і ног.

004

Бляхі – узбраенне з буйных металічных пласцін, якое прыкрывала толькі торс (грудзі і спіну ці толькі грудзі).

Шлем – агульная назва баявых нагалоўяў. Меў шмат відаў: бацынет (такі, як у вершніка на гербе Пагоня), капалін, шалом. Вочы ў шлеме прыкрываліся забралам (лічынаю).

Меч складаецца з клінка, рукаяткі (напрыканцы якой ідзе наверша – круглае ці іншай формы) і гарды (крыжавіна, якая абараняе руку). Меч укладаецца ў похвы.

009

Корд – від клінковай зброі, завостранай з аднаго боку (фактычна – нож даўжыней 60-80 см). Мог быць з гардаю ці без яе.

05

Дзіда (рус. “копьё”) – драўковая зброя, якая выкарыстоўвалася пешымі ваярамі і вершнікамі. У пешых ваяроў у дзідзе было карацейшае дрэўка. Наверсе – жалезны завостраны наканечнік.

013

Вошчап – від драўковай зброі. Дзіда, якая адначасова была прыстасаваная і для кідання на адлегласць і для фехтавання з прымяненнем колючых удараў. Сінонім – суліца.

008

У бой рыцараў клікалі гукамі рога ці сурмы.

На кані выкарыстоўвалася сядло са старамёнамі. Вершнік падганяў каня шпорамі (“даць шпоры каню”), а кіраваў канём з дапамогаю аброці. На аброці былі цуглі – жалезныя элементы, якія ўстаўляліся каню ў рот для большага паслухмянства. Галава каня магла прыкрывацца для аховы металічным налобнікамі (нагалоўнікі, рашкофа). Конь накрываўся папонаю, якая абараняла яго ад холаду, гарачыні, ад гнусу, часткова ад стрэлаў, а таксама выконвала дэкаратыўную функцыю. Усё абарончае ўбранства каня завецца збруя.

ryc3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат