Брэнд, вірусная рэклама, нэймінг…
Рэклама – інфармацыя пра аб’ект рэкламавання , якая распаўсюджваецца ў любой форме пры дапамозе любых сродкаў, скіраваная на прыцягненне ўвагі да аб’екта рэкламавання, фармаванне ці падтрыманне грамадскага інтарэсу да яго і/або яго прасоўванне на рынку
Рэкламадаўца
Вытворцы (стваральнікі) рэкламы, рэкламісты
Спажыўцы рэкламы: гледачы, слухачы, чытачы і г.д.
Мэтавая аўдыторыя
Замовіць рэкламу
Брыф (тэхнічнае заданне)
Рэкламны слоган – запамінальная фраза, якая выказвае сутнасць рэкламнага паведамлення
Нэймінг – распрацоўка назваў тавараў і паслуг, рэкламных акцый і слоганаў
Брэнд – таварны знак, гандлёвая марка
Рэбрэндынг – перамяненне брэнда
Тэлевізійная рэклама
Рэкламны ролік
Прайм-тайм – самы “гарачы” час на тэлебачанні, калі яго глядзіць найбольшая колькасць людзей
Радыйная рэклама
Эквівалентны ўзровень гуку – сярэдняе значэнне сілы гуку
Газетная рэклама
Сацыяльная рэклама
Рэкламны блок (модуль)
Абвестка
Вонкавая рэклама – змяшчаецца на фасадах будынкаў, спецыяльных канструкцыях і ў падземных пераходах
Білборд (часам называюць “бігборд”, гэта ўзнікла ад імя канкрэтнай фірмы Big Board)
Контррэклама – інфармацыя, якую распаўсюджвае рэкламіст у выніку неналежнай папярэдняй рэкламы (гэта вырашае дзяржаўны орган)
Мультымедыйная рэклама – створаная пры дапамозе праграмна-тэхнічных сродкаў (гук, відэа, фота, тэкст, графіка, анімацыя, гукавыя эфекты і г.д.)
Неналежная рэклама – падманлівая, несумленная ды іншая рэклама, створаная з парушэннем заканадаўства
Аб’ект рэкламавання – тавар, праца, паслугі, арганізацыя і г.д., якія рэкламуюцца
Плошча рэкламы – велічыня паверхні, спецыяльна прызначанай і/або скарыстанай для змяшчэння/распаўсюду рэкламы
Рэкламная дзейнасць – праектаванне, стварэнне і распаўсюд рэкламы
Рэкламная гульня – дзейнасць, скіраваная на стымуляванне продажаў, якая забяспечвае розыгрыш прызоў між удзельнікамі гульні.
Слабаалкагольны напой – напой (за выключэннем кісламалочных напояў, кваса і піва) з аб’ёмнай доляй этылавага спірту ад 0,5 да 7 адсоткаў
Вірусная рэклама – метад вельмі імклівага распаўсюду рэкламы, дзе за кошт яе крэатыўнасці распаўсюд адбываецца праз саміх спажыўцоў