Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Радзіны

25.05.2017
СЛОЎНІК Радзіны

Радзіны

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Цяжарная – жанчына, якая выношвае дзяцятка.

Парадзіха – жанчына, якая толькі што нарадзіла.

Немаўля/немаўлятка  — дзяця, якому зроду ад некалькі хвілін да месяца. Скланенне: . НВ немаўляРДМ немаўляці, немаўлём; мн. немаўляты, РВ немаўлят, немаўлятам, немаўлятамі, немаўлятах

Народзіны – з’яўленне немаўляці на свет.

Радзіны — звычаі і абрады, якіх прытрымліваліся, калі жанчына зацяжарыла, пры народзінах, пасля іх, пры хрышчэнні, хрэсьбінах і да 1 года дзіцяці.

Павітуха – жанчына сталага веку, часцей за ўсё ўдава, якая сама ўжо перастала нараджаць.

Бабка (“прыёмная бабка”) – часцей за ўсё сваячка, якая дапамагала павітусе прымаць роды, пераразала пупавіну, упершыню купала дзіця і станавілася ягонай “бабкай”. Быць “бабкай” – вялікі гонар.

“Кувада” – дапамога мужа сваёй жонцы пры доўгіх родах.

Святцы – кніга з імёнамі праваслаўных святых і часам святаў ў іх гонар.

“Любімчык” – дзіця сяброў святара. Святар часьцей за ўсё называў немаўлятак у адпаведнасці са Святцамі. Але, калі бацькі былі яго сябры, то даваў імя па іх жаданню.

Сурокі - забабон пра шкоднасны ўплыў погляду некаторых людзей ці пры некаторых акалічнасцях.

Хрышчэнне - хрысціянскі абрад (таемства) прыняцця чалавека да ліку вернікаў і наданне асабістага імя.

Хрэсьбіны – сьвяткаванне хрышчэння дзіцяці.

“Бабіна каша” – грэцкая/ячная/прасяная/рысавая каша, звараная ўкрутую з вялікай колькасцю малака, масла/сала + мёд, упрыгожаная жывымі кветкамі/цукеркамі.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат