Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Пурызм

21.04.2016
СЛОЎНІК Пурызм

Падрыхтаваў Сяргей Запрудскі.

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

ПУРЫЗМ (гістарычны ракурс)

Пурызм (лац. purus ‘чысты’) – ачышчэнне мовы ад запазычанняў (“вузкае” разуменне);
строгае стаўленне да запазычанняў, дыялектызмаў, наватвораў і зменаў мовы ўвогуле і сама практыка ранжыравання ці ацэначнасці моўных з’яў (“шырокае” разуменне).

Пурызм з’яўляецца адной з характэрных тэндэнцый у развіцці мовы, праз пурызм прайшлі амаль усе культурныя мовы (Булаховський 1947).

Пурызм заахвочвае моўцаў вывучаць і выкарыстоўваць рэсуpсы сваёй мовы (Wexler 1974).

Тэматычны слоўнік:

Варыянт моўны, яго ўспрыманне.

Імкненне / жаданне / намер.

Супольнасць (моўная і інш.).

Ахаваць / засцерагчы / аберагчы / пазбавіць / выключыць.

Выгнанне, выдаленне, выключэнне (свядомае, несвядомае).

Замежны / запазычаны / чужаземны.

Заахвочваць / стымуляваць.

Уяўны / міфічны.

Запазычанне – слова, перанятае з іншай мовы (але: даўно запазычанае або моцна ўкарэненае слова можа не ўспрымацца як запазычанне).

Дыялектнае слова – народнае слова (якое не ўвайшло ў літаратурную мову)

Калька – слова, зробленае па мадэлі слова іншай мовы: у-плыў – in-fluence, без-умоўна – без-условно.

Наватвор – новае, створанае слова.

Неалагізм – новае слова (можа быць і запазычаннем).

Спрадвечнае слова – даўняе, слова “з прад вякоў”.

Мовец, моўца.

Узорная (ідэальная) мова.

Стаўленне, адносіны (да мовы).

Успрыманне (нейкіх слоў, з’яў).

 

Прыклады (збольшага “няўдалага” пурызму, пераважна 1920-я гг.):

“пурыстычнае” слова “звычайнае” слова каментар, дадатак, фон
 абежнік цыркуляр укр. обіжник
 канцавоссе полюс
 кругавід гарызонт  рус. кругозор
 пазем гарызонт пол. poziom
роўнік экватар пол. równik, ням. gleicher
простападны вертыкальны
прыпростакутная катэт
раўнасечная бісектрыса
 старчак  перпендыкуляр
 кантаслуп  прызма пол. graniastosłup
прамер дыяметр чэш. průměr, слвц. priemer, ням. Durchmesser, харв. premjer, венг. átmérő
стажок конус укр. стіжок, слвн. stožec
кругабег перыяд калька з ням. Kreislauf ‘цыркуляцыя’ (ад Kreis + laufen); ням. слова ўвёў у мову ў 1801-1803 Кампэ
вогнішча фокус рус. зажигательная точка, пол. ohnisko, чэш. ohnisko, ням. Brennpunkt, венг. фіз. gyújtópont
гудзьба музыка чэш. hudba
збіраніна кампіляцыя “звышнароднае” слова
Іншасказ + алегорыя рус. иносказание
брахняпіс пасквіль
кніжня, кніжніца бібліятэка пол. książnica, слвц. knižnica, ням. Bücherei, венг. könyvtár, харв. knjižnica
пэўнік аксіёма пол. уст. pewnik
кругадрэз сегмент ням. Kegelabschnitt
слухальня аўдыторыя чэш. posluchárna, в.-луж. posłucharnja, ням. Hörsaal
уласнапіс аўтограф
зельнік гербарый
чужаед паразіт
краявід + ландшафт
кіроўца вадзіцель
распавесці расказаць
заўзятар балельшчык
асобнік экзэмпляр
гарбата чай “ненароднае” слова vs “ненароднае” слова
ходнік тратуар рус. пешник, пол. chodnik
Цягнік + поезд пол. ciągnik, pociąg; цягнік пачаткова – гэта ‘лакаматыў’; існуе культурна значнае слова (вясельны) поезд і купалаўскі вобраз паязджан; суч. укр. поïзд / потяг
жыццяпіс + біяграфія укр. життϵпис, чэш. і харв. životopis, польск. życiorys, в.-луж. žiwjenjoběh, ням. Lebensbeschreibung, венг. életrajz, рус. жизнеописание
показка анекдот
лецішча + дача
лётнішча аэрадром
наклад тыраж
адсотак працэнт укр. відсоток
суладдзе гармонія
глумец стар. акцёр, актор (актар) СТЫЛЬ! Ластоўскі; cлвн. glumac
відоўня (Купала) глядзельная зала чэш. divadlo
сухмень суш(а), (сучасн.) засуха “звышнароднае” слова
яблык + яблыка (н. р.) яблык (м. р.) ужываецца ў невялікай колькасці гаворак
статак + статак, стада У народнай мове шырока распаўсюджана стада; ТСБМ: няма слова стада
 пашырыць  распаўсюдзіць, пашырыць СТЫЛЬ! распаўсюдзіць цалкам прымальнае для афіцыйных стыляў
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат