Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.01.2014
СЛОЎНІК Помнікі архітэктуры

На фота ўверсе сядзіба ў вёсцы Красны Бераг на Гомельшчыне. Помнік архітэктуры XIX стагоддзя.

powerpoint70 СЦЯГНУЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СЦЯГНУЦЬ СЛОЎНІК ДА ПРЭЗЕНТАЦЫІ WORD

Увага: ілюстрацыі да слоўніка змешчаныя ў прэзентацыі, прыкладзенай зверху.

Горад, места, мястэчка, вёска

Узнікненне першых мястэчак звычайна звязваюць з XV–XVI стст. Спачатку з ім атаясамлівалі невялікі гарадок. I гэта ўвогуле заканамерна, бо “местам” раней называлі горад.

Вуліца, пляц / плошча

БАЖНІЦА, багоўня, ківот – драўляная шафка або палічка з абразамі, нярэдка зашклёная, прамавугольнай ці трохвугольнай формы. Яе аздаблялі разьбой, упрыгожвалі ручнікамі, выцінанкамі і інш.

Размяшчалася звычайна ў хаце на покуці, зрэдку ў клеці (традыцыйная сялянская гаспадарчая пабудова для захоўвання збожжа, прадуктаў, адзення і іншых рэчаў) ці гумне (гаспадарчая пабудова для працяглага захоўвання і апрацоўкі неабмалочанай збажыны, саломы, сена), дзе селянін праводзіў значную частку свайго часу. У старажытнасці пад бажніцай разумелі язычніцкі храм, капішча.

Готыка – перыяд у развіцці сярэднявечнага мастацтва, які ахоплівае амаль усе вобласці матэрыяльнай культуры і развіваецца на тэрыторыі Заходняй, Цэнтральнай і збольшага Усходняй Еўропы з XII па XV стагоддзе. Готыка прыйшла на змену раманскаму стылю, паступова выціскаючы яго. Хоць тэрмін “гатычны стыль” часцей за ўсё прымяняецца да архітэктурных будынкаў, готыка ахоплівала таксама скульптуру, жывапіс, кніжную мініяцюру, гарнітуру, арнамент і г. д.

Да будынкаў і твораў мастацтва, якія маюць характэрныя гатычныя элементы, але створаны ў перыяд эклектыкі (сярэдзіна XIX стагоддзя) і пазней, ужываецца тэрмін “неаготыка”.

Барока – вядучы кірунак у еўрапейскім, у тым ліку беларускім мастацтве і архітэктуры з апошняй трэці XVI ст. і амаль да канца XVIII ст. Адметныя рысы барока – урачыстасць, кантраснасць, ускладненасць форм, параднасць, пышны дэкор. Стыль эпохі Контррэфармацыі (перыяд каталіцкага адраджэння ў XVI-XVII стст. Контррэфармацыя ўключала ў сябе шырокі спектр намаганняў па барацьбе з пратэстантызмам).

Першапачаткова тэрмін “барока” меў негатыўны сэнс, бо сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі Рэнесансу. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з’яўляецца каталіцкая контррэфармацыя, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі гуманізму рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, якая перажывае ўнутраныя канфлікты.

Першым помнікам эпохі барока на Беларусі (і ў Рэчы Паспалітай) ў архітэктуры стаў Езуіцкі касцёл Божага цела, які быў пабудаваны ў Нясвіжы ў 1584-1593 гг. архітэктарам Джавані Бернардоні. Акрамя таго Нясвіжскі касцёл Божага цела адносіцца да першых помнікаў барока ва ўсёй Еўропе. У навукоўцаў ёсць некалькі прычын, чаму Бернардоні пабудаваў касцёл менавіта на землях Княства, а не Польшчы. Ордэн езуітаў дзейнічаў актыўней на тэрыторыі ВКЛ, а, па-другое, гэтаму паспрыяў Мікалай Радзівіл Сіротка, які цалкам не прымаў поглядаў свайго бацькі (Мікалай Радзівіл Чорны быў пратэстантам).

Класіцызм – мастацкі стыль і эстэтычны напрамак у еўрапейскім мастацтве XVII–XIX стст.

У аснове класіцызму ляжаць ідэі рацыяналізму, якія фарміраваліся адначасова з такімі ж у філасофіі Дэкарта. Мастацкі твор, з пункту гледжання класіцызму, павінны будавацца на падставе строгіх канонаў, тым самым выяўляючы складнасць і лагічнасць самой светабудовы. Цікавасць для класіцызму ўяўляе толькі вечнае, нязменнае – у кожнай з’яве ён імкнецца распазнаць толькі істотныя, тыпалагічныя рысы, адкідаючы выпадковыя індывідуальныя прыкметы. Эстэтыка класіцызму надае вялікае значэнне грамадска-выхаваўчай функцыі мастацтва. Многія правілы і каноны класіцызм бярэ з антычнага мастацтва (Арыстоцель, Гарацый).

Галоўнай рысай архітэктуры класіцызму быў зварот да формаў антычнага дойлідства як да эталону гармоніі, прастаты, строгасці, лагічнай яснасці і манументальнасці. Архітэктура класіцызму ў цэлым уласцівая рэгулярнасць планіроўкі і выразнасць аб’ёмнай формы. Для класіцызму ўласцівыя сіметрычна-восевыя кампазіцыі, стрыманасць дэкаратыўнага ўбрання, рэгулярная сістэма планіроўкі.

Кансоль – выступ у сцяне ці ўмацаваная адным канцом у сцяне балка, якая падтрымлівае карніз, балкон, галерэю, фігуру, вазу ці інш.

Кантрафорс – вертыкальная канструкцыя ў форме выступу, рабра, папярочнай сценкі са знешняга ці ўнутранага (унутраны кантрафорс) боку сцяны. Рэдка сустракаюцца кантрафорсы ў выглядзе слупа-апоры, адасобленага ад збудавання. Прызначаны для ўзмацнення сцяны ў найбольш напружаным месцы.

Апсіда – аб’ёмная самастойная частка хрысціянскага храма ў выглядзе прамавугольнага, паўцыркулярнага ці шматграннага выступу ў сцяне, які замыкае прастору нефа.

Вальма – трохкутны элемент даху, які размяшчаецца звычайна на тарцавым баку будынка.

Дойлідства – мастацтва праектаваць і будаваць будынкі. Праектаванне і будаўніцтва будынкаў.

Скляпеністая столь

Данжон – галоўная абарончая вежа замка, якая была яго рэдзюітам. Рэдзюіт – у крэпасці – яе цэнтральная ўмацаваная частка. Звычайна такая вежа будавалася ў найвышэйшым месцы тэрыторыі замку і сама была яго найвышэйшым будынкам.

Кляштар – каталіцкі манастыр. Кляштары належалі да пэўных манаскіх ордэнаў. Каталіцкія манахі-місіянэры і першыя адзінкавыя кляштары вядомыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі з сярэдзіны XIII ст.

Брук – укладзеная каменем праезджая частка вуліцы, дарогі, плошчы.

Ідзе так дзядзька і па бруку

Адзін за дзесяць робіць груку.

Колас.

На рагу вуліц

Прыклад ужывання: Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя Міхала Клеафаса Аінскага стаіць на рагу вуліц Вялікі Гасцінец і Таміліна.

Вал – прасцейшая інжынерная загарода, што складаецца з зямлянага, каменнага ці снежна-ледзянога насыпу, звычайна з ровам спераду. Служыць перашкодай для нападнікаў і сховішчам для абаронцаў. У шырокім сэнсе: сістэма ўмацаваных палос і пазіцый.

Званніца

Э́ркер – частка памяшкання, якая выходзіць з асноўнай плоскасці фасада, павялічвае яго прастору і паляпшае асветленасць.

Эркер мае выгляд зашклёнай прысценнай канструкцыі на кансолях альбо на ўласным падмурку. Робіцца на некалькі паверхаў або на ўсю вышыню фасада будынка.

Рызоля, рызаліт – частка будынка, якая выступае за асноўную рысу фасада і ідзе па ўсёй вышыні будынка. Гэтыя архітэктурныя элементы звычайна сіметрычныя па адносінах да цэнтральнай восі будынка. Адрозніваюць таксама сярэднія, бакавыя і вуглавыя рызаліты.

Аркада – рад аднолькавых па форме і памеру арак, якія абапіраюцца на калоны або на прамавугольныя ці квадратныя слупы – устоі. Устоі могуць быць упрыгожаны пілястрамі (месцяцца зверху калоны) або паўкалонамі, што падтрымліваюць антаблемент, які вянчае аркаду.

Энтазіс – патаўшчэнне ствала калоны ў сярэдняй яе частцы.

Канелюра – вертыкальны жалабок на ствале пілястры або калоны.

Франтон – трохкутнае або паўцыркулярнае (рэдка) завяршэнне будынка або асобнага архітэктурнага элементу, абмежаванаe з бакоў двухспадным дахам і знізу карнізам.

Балюстрада, балясіна (вертыкальны элемент балюстрады).

Барабан – цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка. Ніжняя частка барабана абапіраецца на сцены, ветразі, слупы або папружныя аркі, якія ўмацоўваюць або падтрымліваюць скляпенні. Зверху знаходзіцца купал або шацёр.

Карніз

Базіліка – тып будынка прамавугольнай формы, якое складаецца з няцотныя ліку (1, 3 або 5) розных па вышыні нефаў.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат