Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Пчалярства/Бортніцтва

30.09.2015
СЛОЎНІК Пчалярства/Бортніцтва

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ВІКТАРЫНУ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Атожылак – рус. отводок

Барта (барда, серка) - невялікая сякера з шырокім лязом і падоўжаным тапарышчам.

Бор (вотчына) — участак лесу з 60 борцямі, а таксама падатковая адзінка.

Блізняк — бортнае дрэва з дзвюма борцямі.

Бортнік (бартнік, барцялаз, зямец, вотчыц) — пчаляр, які займаецца доглядам, аховай пчолаў у борцях (або калодах).

Барцявік – яшчэ адна назва мядзведзя.

Бонда – частаванне мёдам сваякоў, суседзяў, а таксама падарожнікаў, якія трапляюцца на вочы ў час вяртання бортніка з мёдам дахаты.

800px-Bee-treeState_museum_of_folk_architecture_and_life

Борць (бартак, барць, бордзь, клешня- выдзеўбанае ў жывым дрэве гняздо для пчолаў. А таксама дрэва з борцю.

Бароўка – тутэйшая парода лясной пчалы. Часам таксама лясных пчол называюць – слепет, свепет.

Борціць (вырабляць, дзяць, выдзёўбваць) – працэс вырабу борці ў дрэве, пазней выраб калоды.

Бортніцтва — традыцыйны лясны промысел, форма пчалярства, якая заснавана на ўтрыманні пчолаў у борцях або калодах.

Брушоўка – працэс запячатвання пчоламі сотаў з мёдам.

Вабік — невялікая калода, вулей (можа быць з саломы або кары) для прываблівання раёў.

Вашчына (вуза, навуза) — парожнія пчаліныя соты.

Bienenstöcke

Вулей  - рус. улей

Гняздо – месца ў борці (калодзе), дзе жывуць пчолы.

Галава (шапка, паўборць) — верхняя ўнутраная частка борці або калоды.

Грабёнка (крыжачок) – прыстасаванне ў выглядзе крыжыка (перакрыжаванне галінак), на якіх пчолы адцягваюць соты.

Джала – рус. жало

Доўжня (длужня, доўжань, даўжнік, века, лазейка, доўж) — драўляны брусок са скрыўленымі ўнутр бакамі, які шчыльна закрываў уваход у борць або калоду, і адначасова прамакутная дзірка ў борці (калодзе).

Дно (под, подак, пята) — ніжняя ўнутраная частка борці або калоды.

Дымар, курач (дымакур, курадым) – прылада для абкурвання пчол. Раней выкарыстоўваўся зубель.

TKBp7

Знамя (знак, кляйно) — метка або засечка, якая высякалася на бортных дрэвах.

Кадол (калясо) – прылада для пад’ёму калоды на дрэва.

Казёл (хобат) — частка лязіва, якая выраблялася з ядлоўца або бярозы-чачоткі.

Калода (вулей, калотка, бучак, даўбяк, доўбанка, ляжак, каранёк, пянёк, стаяк, стаўбун, ляжак) — штучна выдзеўбанае ў камлі дрэва (спілаваным) дупло (борць) той жа кантрукцыі, што і звычайная борць у дрэве.

Камора – унутраная частка борці.

Каморка – адна сота.

?????????? ????? big

Каралева (матка) — пчаліная самка або бортнае дрэва з трыма і болей борцямі.

Крамлёнае дрэва — бортнае дрэва з абрубленай верхавінай для патаўшчэння камля.

Шчык – ссечаная верхавіна дрэва.

Лазьбень – пасудзіна з лубу для складання і пераносу мёду ў сотах.

Лязіва (лазіва, лёзы, лазва, лазня, ліна, ліня, плець, жэнь) – адмысловае прыстасаванне для пад’ёму на дрэва.

Ляток (лётва, лётка, вока, вочка) – дзірка для пчол у калодзе і борці.

Медазбор – рус. медосбор

 

Food_Differring_meal_Tea__toast_with_honey_031355_

Мёд, мядовы, медавуха

Мёдарэз (рэзічка) – нож для падразання сотаў.

Падкур (поткур, адзёр, адонак, памост, пасцель) – драўляная пляцоўка вакол бортнага дрэва для аховы борці (калоды) ад мядзведзя.

Пчала

Пчаляр – рус. пчеловод

Пчальнік – рус. пасека

Пяшня з пяхоўем – долата для выдзёўбвання  борці, калоды.

Пяршак (пярвак) – рой першага ў сезоне падзелу.

Падглядаць (падбіраць, хаджаць, лекаваць) – збіраць мёд у часы медазбору і пакідаць частку пчолам на зіму.

Перакід, поцяг, чашкі  — метады пад’ёму на бортнае дрэва.

Пад’язджаць – узлазіць з дапамогай лязіва на бортнае дрэва.

fullsize

Про́паліс і прапо́ліс

Пылок – рус. пыльца

Сітак (сетка, каробачка) – прыстасаванне для аховы бортніка ад джала пчалы.

Скаллі (скаль, іск, пошук) – пчаліная выведка.

Снёт (снет, снед, сняток) – дубовая дошка, якой прыкрываюць доўжню.

Сярэдзіна – сярэдняя частка борці (калоды).

Тварба (даць закроп, зрабіць прынаду, напырскаць) – апырскванне борці сытою, націранне травамі і зёлкамі для прываблівання пчол у борць.

Труцень

Чмель – рус. шмель

1264585557_hummele_5

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат