Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Наша Ніва

04.11.2016
СЛОЎНІК Наша Ніва

Наша Ніва

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

“Наша Ніва (тагач. лац. “Nasza Niwa) — штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая газета нацыяльна-адраджэнскага кірунку. Выдавалася ў Вільні, па-беларуску, у перыяд 1906 — 1915. Друкавалася кірыліцай, да 18 (31).10.1912 таксама і лацінкай. Звычайны наклад складаў 4,5 тыс. асобнікаў. Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні.

Заснавальнікі — кіруючая група Беларускай сацыялістычнай грамады (Іван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандр Уласаў, Цётка (Алаіза Пашкевіч) і інш.) Рэдактары-выдаўцы: Зыгмунт Вольскі (1906), Аляксандр Уласаў (1906-1914), Янка Купала (1914-1915), Антон Луцкевіч, Уладзіслаў Знамяроўскі (1920). Рэдактары аддзелаў у розны час: Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Хведар Імшэнік (заг. канторы і сакратар рэдакцыі да 1909), Вацлаў Ластоўскі (з 1909 сакр. рэдакцыі), Ядвігін Ш., Сяргей Палуян (С. Ясяновіч), Альгерд Бульба (В. Чыж). Першы нумар газеты выйшаў у друкарні Марціна Кухты.

У праграмным артыкуле першага нумара падкрэслена агульнанацыянальная пазіцыя газеты: “Наша Ніва” — газета не рэдакцыі, але ўсіх беларусаў і ўсіх тых, хто ім спагадае…”. Выданне мела больш за 3 тыс. сталых і часовых карэспандэнтаў у паветах і губернскіх гарадах, мястэчках і вёсках Беларусі, Маскве, Пецярбургу, Сібіры, за мяжой.

На старонках “Нашай Нівы” ўпершыню апублікаваны многія творы Я. Купалы (паэмы , “Курган”, “Бандароўна”, 170 вершаў і каля 30 артыкулаў), Я. Коласа (каля 125 вершаў, больш за 40 апавяданняў, нарысаў і артыкулаў, урыўкі з паэмы “Новая зямля”), М. Багдановіча, Цёткі, А. Гаруна, вершы і артыкулы З. Бядулі, М. Гарэцкага, Ц. Гартнага, К. Каганца, У. Галубка, К. Буйло, А. Гурло, Я. Журбы, Ядвігіна Ш., Старога Уласа ды інш.

Дзякуючы “Нашай Ніве” адбывалася станаўленне беларускай літаратурна-мастацкай крытыкі, публіцыстыкі, культуралогіі, фалькларыстыкі.

На старонках газеты складваліся лексічныя і граматычныя нормы новай беларускай літаратурнай мовы. У палемічных артыкулах, памфлетах і вершах выкрывалася антыбеларуская палітыка польскіх і расійскіх шавіністаў, антыбеларускі кірунак рэакцыйнага друку. Апублікаваныя ў ёй даследаванні — аўтарытэтныя крыніцы па агульнай гісторыі, гісторыі літаратуры, этнаграфіі, мастацтве, гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, рэлігіязнаўстве, сельскай гаспадарцы.

“Наша Ніва” была свайго роду грамадскім інстытутам беларускай культуры, выконвала ролю каардынацыйнага выдавецкага цэнтра. У 1907—13 яе намаганнямі апублікаваны зборнікі “Песні-жальбы” і “Апавяданні” Я. Коласа, “Вянок” М. Багдановіча, “Бярозка” Ядвігіна Ш. ды інш. Выпускала штогадовы “Каляндар “Нашай Нівы”, альманахі “Зборнік “Нашай Нівы”, “Калядную пісанку” і інш.

У 1920 годзе была спроба адрадзіць газету, за 2 месяцы выйшла 9 нумароў.

У 1991 годзе Сяргей Дубавец з аднадумцамі стварыў газету “Наша Ніва”, якая дэкларавала тоеснасць і пераемнасць з легендарнай “Нашай Нівай”. Да лета 2016 года выходзіла штотыднёва, цяпер –штомесячна. Большасць актыўнасці газета вядзе цяпер у інтэрнэце (nn.by).

Паводле Вікіпедыі

<>

Krok

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат