Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Народныя танцы

15.03.2016
СЛОЎНІК Народныя танцы

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Беларускія народныя танцы, традыцыйныя танцы, побытавыя танцы.

Карагод, танок, крывы танок, гульнёвы карагод, танцавальны карагод.

Скокі, скакаць (плясаць), танцаваць (танчыць).

Танцы парныя, гуртавыя: парна-гуртавыя,

сольна-гуртавыя з прыпеўкамі.

Паставы рук: вольна апушчаныя ( з “паветрам пад пахамі”), нерэгламентаваная ( індывідуальная, імправізаваная) танцавальная лексіка, злучаныя ўнізе, ўзнятыя ўгору, злучаныя ў вальсавай паставе, злучаныя накрыж (скрыжаваныя), злучаныя далонямі, “ў замок”, павароты (вярчэнні) пад рукамі.

Плясканне ў далоні (лясканне ў ладкі), па грудзях, па корпусу, па клубах (верхняя частка сцягна), па халявах (рус. голенищах).

Абутак і яго часткі: туфлі скураныя, чаравікі , боты, чобаты, падэшва, абцас, халява.

Крокі: на ўсю ступню, на нізкіх паўпальцах, спружынны крок, кульгаючы крок (прыпадаючы на адну нагу), крок-бег, бег трушком, трохкрок.

Рухі ног: прытуп, падскок, пераскок, саскок, прысядкі (“мячык”, “паўзунок”, “гусачок” і інш.), выбіванне (дробы ці драбушкі), калупалачка, галубец і інш.

Прасторавыя малюнкі: кола (круг, кальцо), “качан”, “ручаёк”, “зорачка”, “кошык”, “нітачка-іголачка”, “ланцужок” і інш.

Шматкаленныя танцы: калены, штрофы, фігуры, часткі; каманды, аб’явы.

Нагоды для танцаў: фэст, кірмаш, ігрышча, бяседа, гулянка, вячоркі, попрадкі, наначкі (пасля талакі), вечарынка.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат