Пра курсы
ГАРАДЫ :


27.10.2014
СЛОЎНІК Народны строй (+ВІДЭАВЕРСІЯ)

Склалі Наста і Аляксей Глушко

Ілюстрацыі да слоўніка глядзіце ТУТ

Націсніце, каб спампаваць папяровую версію слоўніка

Адзенне / уборы, убранне, вопратка, апратка

Апрануцца / убрацца, прыбрацца, надзець, ускласці на сябе

Строй: мужчынскі, жаночы, рэгіянальны, архаічны і г.д.

Часткі строя (жаночы строй)

Кашуля / сарочка, рубаха

Спадніца

- андарак (суконная)

- летнік

- рабак, бяляк, набойка і г.д. (ад расфарбоўкі тканіны)

Фартух

Пояс

- крайка

Гарсэт / кабат, шнуроўка, каптанчык, нагруднік, станік, безрукаўка

Верхняе адзенне:

Світа/ світка, латуха, сярмяга

Сачык (кароткая, як пінжак)

Кажух

Рукавіцы

Абхінанка/ хуста, велька хуста

Галаўныя ўборы:

Намітка / намётка, намёт, плат

Хустка

Чапец / каптур

Вянок

Абутак:

Пасталы / паршні, хадакі

Чаравікі

Боты

Лапці

Дзеравянкі (з драўлянай падэшвай)

Чуні (плеценыя з вяровак)

Валёнкі

Пад абутак: анучы, панчохі, шкарпэткі

Упрыгожанні, аксесуары:

Пацеркі / каралі, маністы

Завушніцы

Пярсцёнкі

Стужкі / уплёты, каснікі

 

Мужчынскі строй

Кашуля / сарочка, рубаха

- касаваротка

Нагавіцы / штаны, парты

- сподні

Пояс

Камізэлька / безрукаўка

Верхняе адзенне:

Світа / світка, сярмяга

Курта / сярмяжка “кароткая світа, пінжак”

Бурнос / чуйка

Кажух

Насоў (плашч без рукавоў)

Рукавіцы

Дзяга / папруга, рэмень

Аксэсуары, упрыгожанні:

Шабета

Каліта

Кісет

Шыйная хуста

Галаўныя ўборы:

Шапка: аблавуха, кучма, магерка (валяная)

Картуз

Брыль  (саламяны або валяны)/ капялюш

Абутак

Пасталы/ хадакі, паршні

Боты

Лапці

 

Часткі адзення і дэталі кроя

У кашулі:

станіна

полкі

рукавы / адз: рукаво, рукаў

палікі

каўнер

каўнярцы

цвікля

гэстка

мужчынская кашуля: манішка, падапліка

пазуха  (пазушка)

падол

правы і левы бок адзення / добры і ліхі бок, добрыца і знанніца

У спадніцы, фартуха, гарсэта:

полкі

шляк

падшэўка

фальбоны / брыжы

У верхнім адзенні:

крысо

У нагавіцах:

калашыны

матуз

Абутак:

аборы, матузкі

 

Матэрыялы і тэхніка вырабу

Тканіны:

палатно

- кужаль

- зрэбнае

- пасконнае (з канопляў)

- паводле колеру: суровае, адбеленае, фарбаванае

* сувой палатна

сукно

паркаль

аксаміт

Тэхнікі шыцця і аздаблення

вышыўка

- процяг / набор

- крыжык

- гладзь

- лікавая гладзь

злучальныя і дэкаратыўныя швы

- “капейкі”

- мярэжкі

ткацтва

- ткацтва на кроснах

- ткацтва паясоў

- на дошчачках / на вёртачках

- на бердзечку

- на ніту

пляценне (паясоў)

вязанне

- шыдэлкам

- на прутках

валянне

карункі

махры, кутасы

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат