Пра курсы
ГАРАДЫ :


30.01.2016
СЛОЎНІК Мова Нанова – Рыбалка

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Рыба

Акунь

Мянтуз

Пячкур

Плотка

Шчупак

Верхаводка, быстранка

Рыштунак

Вуда

Прынады, насадкі

Шыцік

Лёска

Шпуля

Паплавок

Бляшня, блясна

Падхватнік

Рыбнік

Працэс

Хадзіць на рыбу, на рыбалку

Лавіць, вудзіць

Рыба бярэцца, клюе, торкаецца

Юшка (рус. уха)

Вяленая верхаводка

Запечаны лешч з бульбай

Плотка, смажаная ў манцы

Верхаводка ў манцы

Грузіла, патапец

Жабры, шчэлепы

 

Рыбалоўны жаргон

Барада – моцна заблытаная лёска

Тэлевізар – браканьерская сеткавая снасць кубічнай формы

Падвох – рыбак-падводнік

Пінгвін – рыбак на лёдзе

Джыгіт – рыбак, які займаецца джыгавай лоўляй

Мясарубка – безынерцыйная рыбалоўная шпуля

Катлета – прыкорм, злеплены ў форме шайбы

Морква – прыкорм, злеплены ў форме конуса

Паркоўка, паркаваць – вылавіць рыбу і пасадзіць у рыбнік

Сундук – судак

Лаўрушка – дробная гусцяра ці падлешчык

БЧБ – камбінаваная насадка з апарыша і матыля

Зубасты, кракадзіл, мамка, ножык, плямісты, шнурок, травянка, шчупакабра – пра шчупака

Піпісон, рознарыбіца, шалупень, жыўцовы памер, карлікавая, нанарыбка, моладзь, недамерак, сікельда, сікіляўка – пра дробную рыбу

Лапаць, ляшчара, саплівы, падлец – пра ляшча

ОБТ – олд беларашн традзішн, выпіўка на рыбалцы

Абрэз – перакусванне рыбай лёскі

Бель, белая рыба – недрапежная рыба

Дарожыць – лавіць на спінінг з чоўна, які рухаецца на вёслах

 

Тэкст, напісаны рыбалоўным жаргонам

Сёння вырашыў памахаць. Расклаўся на бетоне, закінуў пару моркваў. Паўгадзіны цішыня, потым драбасцеры на апарыка, а на буцер пайшоў мерны падлец. Бралося на ўтоп. Жора не прыйшоў, аднак норму я зрабіў. Матросікаў і вожыкаў утапіў, сікілявак амніставаў. Бачыў троляў, у іх толькі пара ножыкаў, але ў канцы павесіўся сыценькі гарбач. Яшчэ адзін хек-паўтарашка сышоў з пірсінгам. З сумнага: тут, кажуць, завяліся бракі-электрыкі.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат