Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.03.2014
СЛОЎНІК Мода

Што такое haute couture і prêt-à-porter?..

Склала Таццяна Владыка, маладая беларуская дызайнерка.

1. СПАМПАВАЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
2. СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

Мо́да— стыль  ці тып адзення, вобраза жыцця, мастацтва, літаратуры, і г. д., які папулярны ў грамадстве ў пэўны перыяд часу.

Стыль — вызначаецца ўзростам, полам, прафесіяй, сацыяльным статусам, прыналежнасцю да субкультур, а галоўнае, асабістым густам чалавека.

Haute couture (“от куцюр”) – Высокая мода. Самае дарагое адзенне, часта  пашытае ўручную, параўнальнае з творамі мастацтва.

 Рrêt-à-porter – адзенне, якое вырабляецца вялікімі партыямі на стандартныя памеры.

Must Have – гэта тая рэч, якую абавязкова трэба мець.

Central Fashion Market – гэта своеасаблівая ярмарка, на якой можна купіць вырабы беларускіх дызайнераў.

Шоў-рум – адно са значэнняў: месца – студыя або кватэра, дзе можна набыць у розніцу рэчы аднаго ці

некалькіх дызайнераў.

Лук —  фотаздымак ў поўны рост, удалы вобраз.

Лук-бук – серыя прафесійных фотаздымкаў, на якіх прадстаўлена адзенне ад пэўнага дызайнера.

Тотал-лук —  гэта калі чалавек з ног да галавы апрануты ў вырабы аднаго дызайнера

Аўтфіт – гэта агульная назва для камплекта адзення, абутка і аксэсуараў.

Густ

Пакрой

Паказ

Подыум

Тыдзень моды

Каўнер

Зашпілька

Рукаў (рукаво)

Сукенка

Світэр (швэдар)

Шкарпэткі

Камізэлька

Спадніца

Паліто

Гузік

Пінжак (для мужчын)

Жакет (для жанчын)

Панчохі

Кашуля

Абшэўка (манжэта)

Пальчаткі

Шалік

Чаравікі

Боты

Аксаміт

Шоўк

Бавоўна

 

КОФТА! :)   

Вадалазка - тонкі, аблягаючы выраб з каўняром, закрываючым шыю.

vodolazka

Джэмпер - трыкатажны або вязаны выраб з круглай або V-падобнай гарлавінай.

jumper-w

Кардыган – вязаны шарсцяны жакет , які аблягае фігуру. Можа быць на гузіках.

cardigan-mmm-2cardigan-www-2

Пуловер – Трыкатажны выраб з V-падобным выразам, які надзяецца праз галаву.

Мужской-пуловер

Світэр (швэдар)  — вязаны выраб без зашпілек з каўняром, які аблягае шыю.

vyazanie-spicami-sviter-s-kosami

Світшот  – разнавіднасць світэра, пашытая са шчыльнага трыкатажнага палатна.

dkny_12

Худзі - нераспашная кофта з мяккага трыкатажу. Без зашпілек, з капюшонам.

hoodie-rocky

 

Абутак

 

Батыльёны – гэта мікс туфель і паўботаў.

141_show

Брогі — туфлі з перфарацыяй.

capsule-2011-springsummer-show-drmartens-brogues-0

Вінкл-пікер- востраносыя  чаравікі на  плоскай падэшве.

lf_5_winklepickers_lgg

Гладыятары – від сандаляў з вялікай колькасцю раменьчыкаў.

20

Дзезерты – чаравікі з замшавым верхам на гумовай падэшве з дзвюма парамі адтулін для матузкоў.

clarks-desert-boots-3-540x418

Дорсэ —  фасон туфель, якія закрываюць насок ды пятку і адкрываюць  выгін ступні.

dorsay

Марцінсы  —  абутак армейскага тыпу для паўсядзённага жыцця.

martins

Макасіны —  традыцыйны абутак паўночнаамерыканскіх індзейцаў.

741-01

Мюлі - туфлі без задніка.

mules

Сліпоны – летнія кеды без шнуроўкі на гумовай падэшве.

vans_shoes

Хілісы —  красоўкі з калёсікамі.

heelys

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат