Пра курсы
ГАРАДЫ :


04.02.2014
СЛОЎНІК Медыцына

Лекуйцеся па-беларуску! А лепей — не хварэйце!

СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ Ў ФАРМАЦЕ POWER POINT!

Самаадчуванне

Выклічце хуткую дапамогу, калі ласка!
Як можна выклікаць лекара (доктара, урача, медыка)?
Выклічце, калі ласка, лекара!
Калі ласка, адвязіце мяне …
да лекара.
у лякарню (шпіталь, бальніцу).
Калі прымае лекар?
Я дрэнна сябе адчуваю.

Мне баліць … (а не “ў мяне баліць”!)
галава.
горла.
сэрца.

У мяне …
высокая тэмпература.
высокі (нізкі) ціск.
алергія.
харчовае атручанне.
востры боль у страўніку.
крывацёк.

Я адчуваю слабасць.
Мяне калоціць.
Мяне ванітуе.
Мне млосна

Я … руку (нагу).
паламаў
парэзаў
пацягнуў
выкруціў

Мне патрэбны стаматолаг.
Мне баліць зуб.
У мяне выпала пломба
Ці маглі б вы паставіць …
пломбу?
каронку?

Я хварэю на …
дыябет.
грып.
прастуду

УВАГА! Па-беларуску скажам толькі хварэць на грып (адзёр, ангіну), а не хварэць грыпам, ангінаю.

Як вы сябе адчуваеце?
Дзе баліць?
Вам балюча (цяжка) глытаць?
Адкрыйце рот.

Давайце памераем …
вашу тэмпературу.
ваш пульс.
ваш артэрыйны ціск.

Распраніцеся па пояс, калі ласка.
Удыхніце (выдыхніце), калі ласка.
Тут баліць?
Думаю, нічога сур’ёзнага.
Вось ваш рэцэпт на таблеткі (лекі).
Прымаць лекі тры разы на дзень.
Прымаць лекі да (пасля) яды. (бо ежа – гэта што ямо, а яда – сам працэс)
Вам трэба будзе паказацца мне праз … дзён.

Вам трэба пракансультавацца ў …
кардыёлага
анколага.

Тэба зрабіць аналіз крыві (мачы).
Вам патрэбная аперацыя.
Вам трэба зрабіць укол.
Вам давядзецца зрабіць рэнтген.

Словы па тэме

хвароба заразная (незаразная)
боль, моцны боль (мужчынскі род!)
прышчэпка (ад нейкай хваробы)
інфекцыя
ускладненне
алергія
апёк
астма
атручанне
бранхіт
бяссонне
галаўны боль
гастрыт
гіпертанія
грып
дыябет
дыярэя
запаленне лёгкіх
зубны боль
інсульт
інфаркт
кашаль
крывацёк
пералом рукі
пералом нагі
пульс
рана
СНІД
страсенне (мозгу)
страціць прытомнасць
сутарга
сухоты (туберкулёз)
(артэрыйны) ціск (высокі, нізкі) …
цяжарнасць (яна цяжарная, яна чакае дзіця)
язва
бінт
вата
лейкапластыр
гіпс
мыліцы, кіёк
інвалідны вазок ( каляска)
шпрыц
ёд
болепатольны сродак

Медычны персанал

акуліст
акушэрка
гінеколаг
рэаніматолаг
дэрматолаг
кардыёлаг
медсястра
неўролаг
отарыналарынголаг (вуха-горла-нос)
педыятр
стаматолаг
тэрапеўт
уролаг
хірург

Часткі цела і органы чалавека
падрабязней гэтую тэму глядзіце глядзіце тут

галава
чэрап
твар
скронь
вуха
вока
нос
рот
вусны
верхняя (ніжняя) вусна (губа)
зубы
дзясна, дзёсны
горла
сківіца
шчака
шыя
язык
грудзі
жывот
страўнік, падстраўнікавая залоза
спіна (націск на “і”)
рука
плячо
локаць
далонь
пальцы
нага
каленка
ступня
артэрыя
кроў
лёгкія
мачавік, мачавы пухір
кішка
нерв
пячонка
каса (селязёнка)
нырка
сэрца
скура, пазногці (пазногаць)
цягліца
костка
рабро (рабрына)
пазваночнік (хрыбетнік, хрыбет)
сустаў

У аптэцы

Ці магу я замовіць лекі па гэтым рэцэпце?
Чым гэта можна замяніць?
Ці магу я атрымаць гэтыя лекі без рэцэпта?
Дайце мне што-небудзь ад прастуды.
Ці ёсць у вас болепатольны сродак?
Ці ёсць у вас контрацэптывы?
Што вы парэкамендуеце (параіце)?

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат