Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Масленіца

18.02.2015
СЛОЎНІК Масленіца

Масленіца

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Масленiца

Масленіца (Масленка, Запусты, Запусная нядзеля) у  народнай традыцыізвязаная з адраджэннем плодных сіл зямлі. Асноўная накіраванасць абраднасці — провады зімы, жаданне хуткага прыходу вясны.

830

Масленіца (Сырны тыдзень, Сырная седміца) у праваслаўнай традыцыі — зімова-веснавы тыдзень перад пачаткам Вялікага посту, які адзначаецца ў праваслаўнай царкве. Прыпадае на 8-ы тыдзень да Вялікадня. Царква раіць у гэты перыяд спажываць сыр, яйкі і масла, не ўжываць мяса – каб паступова адбыўся пераход да Вялікага посту.

Мясапусны тыдзень (назва паводле хрысціянскага звычаю) – пусты ад мяса.

Абрадавыя масленічныя стравы – масла, тварог, сыр. Да гэтага часу (канец лютага – пачатак сакавіка) цяліліся каровы і ў сялянскіх гаспадарках з’яўляліся малочныя прадукты.

Бліны (таксама і аладкі) — традыцыйныя масленічныя стравы. Як і ўсе круглыя прадметы, паводле павер’я, дапамагалі сонцу хутчэй рухацца, паскаралі надыход вясны. 

LBcKK-XGUII

Сыр і масла – традыцыйныя масленічныя стравы. Ім таксама надаваўся магічны сэнс. Сыр і масла (сытая ежа) спрыялі таму, каб увесь год быў сытны (багаты).

Масленічныя гулянні  — неабходны атрыбут свята, ім уласцівая надзвычайная весялосць. Дзяўчаты, маладзіцы ўбіраюцца ў лепшыя строі. Моладзь наладжвае гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. На Масленіцу абавязкова ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

903196_original

“Літаратурная Масла (е) ніца” – традыцыйныя літаратурныя імпрэзы, якія ладзяцца на працягу Масленічнага тыдня пісьменніцай Аленай Масла падчас свайго “фамільнага” свята J з 2009 года

 

“Каляндар” Масленіцы

 

Панядзелак (яшчэ мае назву  “сустрэча”) — ішлі ў госці адзін да аднаго сваты. У гэты ж дзень рабілі пудзіла, з якім пасля хадзілі па вёсцы.

Аўторак (“зайгрыш”) — аглядалі нявест.

Серада (“лакамка”) — зяць прыходзіў на бліны да цешчы.

Чацвер (“разгул”) — пачыналася шырокае святкаванне Масленіцы з гульнямі, танцамі, вогнішчамі.

Пятніца (“цешчын вечар”) – цешча ішла на бліны да зяця.

photo-130851555

Субота (“залоўчыны вячоркі”) — маладыя нявесткі запрашалі ў госці заловак і іншых родных мужа.

Даравальная нядзеля (“провады”) — людзі прасілі прабачэння адзін у аднаго, распальвалі масленічнае вогнішча і развітваліся з Масленіцай.

 

Канфлікт паміж народнай і царкоўнай традыцыяй палягае ў падыходзе да сэнсу Масленічнага тыдня. Сёння Масленіца вельмі часта ператвараецца ў гучныя застоллі і свецкія забавы, якія царква не прымае. Але чаму так адбываецца, лёгка растлумачыць — на хрысціянскае свята накладаецца народная традыцыя, звязаная з адраджэннем урадлівых сіл зямлі — праводзінамі зімы і жаданнем хуткага надыходу вясны.

На Масленіцу рабілі і запальвалі кола, сімвалічна спальвалі ляльку Зімы, вадзілі першыя веснавыя карагоды.  Народная традыцыя, скіраваная на спрыянне багатаму ўраджаю, шчодраму году, якраз патрабуе  празмернасці ва ўсім (да прыкладу, чым вышэй узляціш, гушкаючыся  на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён; чым шчадрэй памажаш блін маслам – тым багацейшы будзе ўраджай у бягучым годзе; пякліся кожны дзень бліны з рознай мукі – пшанічнай, аржаной, грэцкай – каб уся збажына добра радзіла.

fp_VgN3qMRM

 

Масленічныя прыказкі

 

  1. Масленіца-палізуха: сыр і масла палізала.
  2. Масленка з блінамі, а пост з грыбамі.
  3. Будзе Масленка, будзе ля пупа красненька.
  4. Масленка-палізуха, працягніся хоць да Духа.
  5. Масленка-белавутка казала, вясна будзе, ды не хутка.
  6. А мы Масленку чакалі, усе аладкі выпякалі.
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат