Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.06.2014
СЛОЎНІК Казкі

Склала казачніца Алена Масла.

word70 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

 

Народныя казкі – творы вуснай творчасці народа.

Беларускія народныя казкі характарызуюцца падабенствам да казачнага эпасу іншых славянскіх народаў, асабліва найбліжэйшых суседзяў, але маюць багата адметных рысаў. Напрыклад, моцная міфалагічная аснова і захаванне шматлікіх ведаў пра побыт і ўяўленні пра навакольны свет людзей ранейшых часоў. Адметная асаблівасць беларускага казачнага эпасу – казкі пра гераічных волатаў-асілкаў, што перамагаюць розных пачвар (напрыклад, “Каваль-волат”).

Каля 50 сюжэтных тыпаў беларускіх казак не маюць аналагаў у міжнародных паказальніках казачных сюжэтаў. Некаторыя жанры ў беларусаў куды багацейшыя, чым у суседзяў: да прыкладу, у беларускім рэпэртуары недзе 500 сюжэтаў легендарных казак, ва ўкраінскім – 196, а ў расійскім – 56. Савецкі даследчык М.У. Новікаў налічыў у беларускіх казках 230 сюжэтных тыпаў (ва ўкраінскіх – 187, у рускіх – 144).

Паказальнік казачных сюжэтаў – каталог, у якім класіфікуюцца і сістэматызуюцца фальклорныя казачныя сюжэты.

Класіфікацыя казак – умоўнае падзяленне казак на тры асноўныя групы.

– Казкі пра жывёл

– Чарадзейныя або міфічныя казкі

– Бытавыя казкі, аповеды і анекдоты

Казкі пра жывёл – найбольш старажытныя па паходжанні, змястоўнай сутнасцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх ранніх форм першабытнага светапогляду, як анімізм (адушаўленне) і антрапамарфізм (ачалавечванне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгук татэмізму. Па сваім змесце казкі аб жывёлах выглядаюць злучэннем чалавечага і жывёльнага элемента. [

Паводзіны жывёл у казках атаясамліваюцца з дзейнасцю чалавека, гэтыя казкі часткова адлюстравалі ў сабе розныя эпохі гістарычнага развіцця ўсходніх славян наогул і беларускага народа ў прыватнасці.

Чарадзейныя казкі належаць да найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зместе – гэта мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні падпарадкоўваць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі – захопнікамі. У казачным эпасе беларускага народа колькасна пераважаюць чарадзейныя казкі, у якіх дзейнічаюць героі, здольныя да незвычайных ўчынкаў. Нярэдка яны разам з памочнікамі перамагаюць злосных пачвар. У гэтых казках выяўляюцца мары чалавека пра лепшае жыццё.

Да нашага часу дайшло шмат беларускіх казак і песень, якія захавалі вобразы і сюжэты былін.

Сацыяльна-бытавыяказкі маюць больш позняе паходжанне. У іх адлюстравана барацьба супраць сацыяльнай няроўнасці. Найчасцей у гэтых казках высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары, напрыклад, непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, зайздрасць, дурнота, імкненне пажывіцца за чужы кошт і многія іншыя.

Казачны герой – цэнтральны персанаж (альбо адзін з цэнтральных персанажаў).  Напрыклад, у беларускіх народных казках гэта Асілкі: Вярнiдуб, Вярнігар, Гарыня, Мікула Селянінавіч, Медзвядзюк, Кацігарошак

Антыгерой – персанаж, у казцы надзелены адмоўнымі якасцямі, носьбіт зла. Напрыклад: Паганы цмок, Пан і г.д.

Ілжэгеройшляхам падману прысабечвае здабытае героем, нярэдка пазбаўляе яго не толькі чароўных прадметаў, якія ён здабываў, але і пазбаўляе яго жыцця.

Структура казкітыповае, традыцыйнае развіццё казачнага сюжэту

– зачын: “Жылі-былі”, “У Трыдзявятым царстве, у трыдзясятым гаспадарстве”

– развіццё сюжэту

– кульмінацыя

– развязка

– традыцыйная канцоўка: “І я там быў, мёд-піва піў, адну губу намачыў. Давалі мне адтуль саламяную кабылку ехаць, рэпавае сядло, гарохавую пугу… Еду я адтуль, ажно ў мужыка гумно гарыць… Я – памагаць тушыць. Дык мая кабылка ад агню растала, сядло свінні з’елі, а гарох вароны падзяўблі…” “І сталі яны жыць-пажываць і дабра нажываць”.

Чарадзейныя рэчы – абавязковыя кампаненты структуры народнай казкі, з дапамогай якіх адбываюцца цудадзейныя ператварэнні, перамяшчэнні і інш.

Напрыклад, клубочак, маладзільны яблык; жывая вада-мёртвая вада; самаграйныя гуслідыван-самалёт; капялюш-невідзімка,  чароўная хустачка.

Фэ́нтэзі – жанр фантастычнай літаратуры, заснаваны на выкарыстанні міфалагічных і казачных матываў. У сучасным выглядзе сфармаваўся у пачатку ХХ стагоддзя.

Творы фэнтэзі часьцей за ўсё нагадваюць гісторыка-прыгодніцкі раман, дзеянне якога адбываецца ў выдумленым свеце, У адрозненне ад навуковай фантастыкі, фэнтэзі не імкнецца тлумачыць свет, у якім адбываецца дзеянне твору, з пункту гледжання навукі. Сам гэты свет існуе гіпатэтычна, часцей яго месцазнаходжанне адносна нашае рэчаіснасці ніяк не агаворваецца.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат