![]() |
Спампаваць слоўнік файлам WORD |
Кампутар (камп’ютар) складаецца з фізічных частак (гл. спіс справа) і праграмнага забеспячэння.
Праграмнае забеспячэнне – аперацыйная сістэма (Windows, OS, Linux і гд) і праграмы.
Складнікі кампутара:
1) Манітор
2) мацярынская плата (EPU)
3) працэсар (CPU)
4) аператыўная памяць (RAM)
5) карта пашырэння
6) блок сілкавання
7) CD/DVD-ROM (аптычны прывад)
8) цвёрды дыск (HDD)
9) кампутарная мыш (мыша)
10) клавіятура (кнопкі/гузікі/пімпы)
11) графічная карта.
Шмат якія праграмы маюць беларускі пераклад – як афіцыйны, гэтак і саматужны
Існуюць праграмы для расчытвання адсканаванага беларускага тэксту
З кампутарамі працуюць праграмісты, кампутаршчыкі
Абараняць свой кампутар трэба пры дапамозе антывірусаў, іначай можна страціць усе дадзеныя
Карыстацца кампутарам, быць карыстальнікам
Друкаваць тэксты
@ – слімак, малпа
Быць залежным ад кампутара (інтэрнэту)
Мець рахунак (акаўнт) у сацсетках
Быць аматарам кампутарных (кампутаровых) гульняў
Кэш – буфер для хуткага дасягу да інфармацыі, якая можа быць запытаная найчасцей
База звестак – сукупнасць звестак (інфармацыі) сістэматызаваная, і прадстаўленая ў выглядзе, прыдантым для апрацоўкі на кампутары
Усе мастакі нешта задарма сцягнуць (заладаваць, спампаваць, запампаваць) з інтэрнэту (сеціва, сусветнага павуціння)
Інфармацыя на кампутары захоўваецца на цвёрдым дыску, а там можа быць падзеленая для зручнасці на тэчкі (папкі, каталогі), у якіх ляжаць файлы
Файлы бываюць розных тыпаў – тэкставыя, графічныя, сістэмныя і г.д. Адрозніваюцца яны паводле пашырэння: (.doc, .jpg, .png, .exe і г.д.)
Кантэнт = змесціва
Працоўны стол = стальніца (desktop)
Дамен – назва сайта. Даменная зона = .by, .com, .org і г.д.
Электронная пошта, электронныя лісты
Пошук, пошукавыя сістэмы, Гугл, гугліць
Гаджэт – электронная прылада (ноўтбук (лэптоп), планшэт (таблет), смартфон і г.д.)
Гіперспасылка – актыўная спасылка ў інтэрнэце, на якую можна націснуць і перайсці на іншы сайт ці ў іншае месца гэтага сайта
Дыяганаль манітораў вымяряецца ў цалях (inch)
Карыстальнік можа пры дамапозе розных наладаў падладзіць уласны кампутар пад сябе
Першыя прылады, якія нагадваюць сучасны кампутар, з’явіліся ў сярэдзіне ХХ стагоддзя (прыкладна ў 1940–1945), але машыны, падобныя на кампутары, існавалі і раней. Першыя электронныя кампутары мелі памер вялікіх памяшканняў, спажывалі электрычнай энергіі як некалькі сот сучасных персанальных кампутараў.
Упершыню трактоўка слова кампутар з’явілася ў 1897 годзе ў Оксфардскім слоўніку англійскай мовы. Яго складальнікі тады разумелі кампутар як механічную вылічальную прыладу. У 1946 годзе слоўнік папоўніўся паняццямі лічбавага, аналагавага і электроннага камп’ютара.
“EPAM Systems” – найбуйнейшы вытворца праграмнага забеспячэння на замову ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій Беларусі.
Ноўтбук (англ.: notebook – нататнік), або лэптоп – партатыўны персанальны кампутар, у корпусе якога аб’яднаны тыповыя кампаненты ПК, уключаючы дысплей, клавіятуру і прыладу ўказання (звычайна сенсарная панэль, ці тачпад) і акумулятарныя батарэі. Ідэя стварэння ноўтбукаў узнікла ў 1968 годзе, была рэалізаваная ў 1979 для патрэбаў NASA.
Сты́вэн Э́нтані Ба́лмер – генеральны дырэктар карпарацыі Microsoft ад 2008 года. 44-ы ў спісе найбагацейшых людзей у свеце паводле версіі Forbes. Дзед Стыва Балмера па мацярынскай лініі Шлёма Дворкін і прадзед жылі і былі пахаваныя ў Пінску. Шлёма Дворкін працаваў у кравецкай майстэрні, што знаходзілася ў прадмесці Пінска – Малоткавічах, а дзядзька Стыва валодаў пякарняй у Пінску (дзейнічае дагэтуль). У 2007 годзе наведаў Пінск.