Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: ГОРАД vs ВЁСКА

13.04.2014
СЛОЎНІК Горад
word704-e1441869047339 СПАМПАВАЦЬ ФАЙЛ WORD

Гарадская прастора, асяроддзе, раён

Добра арыентавацца па мапе (карце), удала скласці маршрут для агляду горада

Вуліца, праспект, плошча, завулак, бульвар, квартал, скрыжаванне. На тым баку вуліцы ёсць крама, па гэтым баку вуліцы ёсць два банкі; мост: пераехаць цераз мост, ісці па мосце

Касцёл, царква, мячэць, сінагога, сабор, храм, манастыр (кляштар)

Музей, тэатр, кінатэатр, галерэя, кансерваторыя, канцэртная зала (ж.р.!)

Парк, сквер, сад, алея (прысады), атракцыёны – шпацыраваць па парку. Кім створана гэтая скульптура Дзяўчынкі з парасонам? – Уладзімірам Жбанавым

Цырульня, пошта, кавярня, піцэрыя, пірожня, рэстарацыя (рэстаран), страўня

Вакзал, кнігарня, стадыён, арэна, банк, могілкі, аптэка, лякарня, паліклініка, завод, фабрыка, могілкі, грамадская прыбіральня (туалет)

Рака, возера, сажалка, фантан

Крама: харчовая, гаспадарчая, заалагічная, музычная. Супермаркет, гіпермаркет, кірмаш, гандлёвы дом

Прыпынак, станцыя метро, набыць квіток/білет (жэтон), чакаць аўтобус, тралейбус, метро, трамвай; не дачакацца – і злавіць таксоўку. Колькі я вам вінны за праезд? Вось, калі ласка. Рэшты не трэба

Як доўга ехаць ад цэнтра да Шабаноў?

Якая крама найбліжэйшая ад вашага дома? Ці можна туды дайсці пешкі? Якая дарога найкарацейшая? Ці ў правільным кірунку я іду? Здаецца, я заблукаў… Ці можаце дапамагчы? Хадземце, я вас завяду.

Славутасці, славутыя мясціны, помнікі архітэктуры, помнікі прыроды

Гатэль (гасцініца), хостэл, нумар (пакой), пакаёўка, замовіць гатэль (нумар у гатэлі), ліфт, калідор, пяцізоркавы гатэль.

– Планую быць заўтра. Ці ёсць у вашым гатэлі верталётная пляцоўка? – Не, шаноўны паночак, толькі паркоўка для падводных лодак!

 

МЕНСКІЯ ЦІКАВОСТКІ

Калі заснаваны Менск? – Першая згадка ў летапісы сягае 3 сакавіка 1067 года, калі была бітва на Нямізе.

Які будынак у Менску самы стары? – Петрапаўлаўская царква на Нямізе, збудаваная каля 1613 года. Гэта адзіны будынак тых гадоў, які захаваўся цалкам. Аднак некаторыя будынкі захавалі пэўныя часткі той жа пары. Увогуле ж, самая старая пабудова ў горадзе – гэта падмуркі царквы ХІ стагоддзя (пачатак будовы – каля 1069 года) на Замчышчы на Нямізе.

Калі Менск атрымаў Магдэбургскае права? – 14 сакавіка 1499 года.

А калі пабудавалі ратушу? – Першая ратуша з’явілася каля 1582 года, а будынак сённяшняга выгляду – у канцы XVIII стагоддзя. У 1857 ратушу зруйнавалі на загад расейскага цара, аднавілі толькі ў 2005 годзе на тым самым месцы.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат