Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Гендар

26.05.2015
СЛОЎНІК Гендар

Гендар
powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

7JeBiiOUKNU

ГЕНДАРНАЯ ТЭМА

Гендар – узыходзіць да лацінскага слова genus (‘род’). У шырокім сэнсе тэрмін аб’ядноўвае тыя ўласцівасці псіхікі і паводзінаў чалавека, якія асацыююцца з маскуліннасцю і фемініннасцю (то бок з мужчынскім і жаночым родам), і праз якія абодва полы адрозніваюцца адзін ад аднаго; традыцыйна – полавыя адрозненні.

Гендарныя стасункі – дачыненні паміж адным і іншым полам.

Идеальный-мужчина-муж-каким-он-должен-быть

Больш вузка пад паняццем ‘гендар’ разумеецца ‘сацыяльны пол’. Гэта тлумачыцца тым, што часцяком адрозненні паміж адным і іншым полам у грамадстве (сацыяльныя ролі, уплыў, вага, сферы дзейнасці і інш.) размяркоўваюцца не па біялагічных асаблівасцях, а маюць чыста сацыяльныя прычыны.

Гендарныя даследаванні – як правіла, прысвечаныя вывучэнню сацыяльнай няроўнасці жанчынаў і мужчынаў.

ФАКТ У Беларусі высокія дзяржаўныя пасады займаюць пераважна мужчыны. Заробкі мужчынаў у Беларусі большыя, чым у жанчынаў, бо на самых нізкааплатных месцах працуюць пераважна жанчыны.

Гендар (або ‘сацыяльны пол’) не абавязкова супадае з паняткам ‘біялагічны пол’.

Фемінізм – грамадска-палітычны рух, які выступае за наданне жанчынам поўнага набору сацыяльных правоў, а таксама супраць дыскрымінацыі на падставе полу, веку, расы, этнічнага і сацыяльнага паходжання; у вузкім разуменні – раўнапраўя з мужчынамі ва ўсіх сацыяльных сферах.

Радыкальны фемінізм – назва кажа сама за сябе, некаторыя радыкальныя феміністкі ўвогуле не вераць у магчымасць абодвух палоў дамовіцца і паразумецца міжсобку.

Маскулізм – рух, засяроджаны на агучванні і вырашэнні гендарных праблемаў мужчынаў.

Маскулісты занепакоеныя:

1.Існуюць стэрэатыпы ў грамадстве наконт таго, што хлопчыкі мусяць выхоўвацца больш моцнымі і жорсткімі, чым дзяўчынкі, а гэта ў будучыні вядзе і да большага гвалту ў дачыненні да мужчынаў, што, пры гэтым, успрымаецца грамадствам не так абуральна, як гвалт у дачыненні да жанчынаў, маўляў, гэта амаль норма. (- Ну, ты ж мужчына, ты не павінен плакаць! – чуем мы часцяком.)

2.Толькі мужчыны служаць у войску, хаця абарона дзяржавы – справа кожнага.

3.Гады выйсця на пенсію – розныя для аднаго і іншага полу (не ва ўсіх краінах, але ў многіх, у тым ліку і ў Беларусі – так).

4.Дыскрымінацыя ў полі бацькоўскіх правоў.

5.ды іншае-іншае…

big_3891_oboi_devushka_s_golubymi_glazami

Шлюб бывае манагамны (калі адна жонка або мужык) і палігамны (калі шмат… – і сёння пашырана ў ісламскіх краінах). Бывае разнаполы і аднаполы (сёння афіцыйна дазволены ў 15 краінах: Нідэрланды, Вялікабрытанія, ЗША, Мексіка і інш.; у нашай частцы свету, як правіла, таемны).

Гетэрасексуальнасць – эмацыйная і полавая цяга да асобаў супрацьлеглага полу.

Гомасексуальнасць – пачуццёвая і сексуальная цяга выключна да асобаў свайго полу.

Трансгендарнасць – зборнае паняцце, што пазначае з’яву, калі сацыяльны і біялагічны пол чалавека не супадаюць. Гэта трансвестыты, трансексуалы, андрагіны і г.д. Напрыклад, чалавек не можа дакладна вызначыцца, ад каго ў ім больш – ад мужчыны або ад жанчыны.

Талерантнасць – у розных навуках і сферах паняцце акрэсліваецца па-рознаму; у сацыялогіі і псіхалогіі – гэта сінонім цярпімасці, то бок здольнасць роўна, спакойна і міралюбна ўспрымаць іншы лад мыслення, меркаванні, норавы, веравызнанне, пачуцці ды інш.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат