Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Гарэцкія

06.03.2017
СЛОЎНІК Гарэцкія

Гарэцкія

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Максі́м Іва́навіч Гарэ́цкі (18 (6) лютага 1893, в. Малая Багацькаўка, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня — 10 лютага 1938, Вязьма) — беларускі пісьменнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Зрабіў вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры і фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці[1]. Ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Брат Гаўрылы Гарэцкага.

Аўтар аповесці «Дзве душы», дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне», раманаў «Віленскія камунары» і «Камароўская хроніка». Напісаў першую «Гісторыю беларускае літаратуры», аўтар літаратурна-крытычнай працы «Маладняк» за пяць гадоў. 1923—1928», «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век — 1905 г.», «Руска-беларускага слоўніка» (з Г. Гарэцкім), «Беларуска-расійскага слоўнічка», «Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка (з М. Байковым).

Максім Гарэцкі нарадзіўся ў сялянскай малазямельнай сям’і. Бацька — Іван Кузьміч Гарэцкі (1856—1945), многія гады служыў кухарам у пана Цэкерта ў Лонніцы(руск.) бел. на Смаленшчыне. Маці — Ахрасіння Іванаўна, у дзявоцтве Папова (1864—1935), дачка панскага ткача з сяла Слаўнае, сям’я лічылася заможнай. Калі адбыўся шлюб, Івану Кузьмічу было 28 гадоў, а Ахрасінні Іванаўне 20. Абое былі непісьменнымі. Іван, які ўвесь час працаваў у паноў, стараўся і навучыўся размаўляць па-руску, Ахрасіння гаварыць па-руску саромелася, і так і не навучылася. Праз кароткі час пасля шлюбу Іван зноў паехаў служыць да пана Цэкерта. Ахрасіння ездзіла да мужа толькі ў госці, але зрэдку, бо было далёка.

У Івана і Ахрасінні нарадзіўся першы сын, якому далі імя Васіль, але крыху больш чым праз год ён памёр. Праз два гады нарадзіўся Іван (1880—1939). Наступнай была Марына, але хутка памерла з водры. У 1893 годзе нарадзіўся Максім. Пасля нарадзіліся блізняты Панас (памёр праз 4 тыдні) і Парфір (1896—1980), Гаўрыла (1900—1988), Ганна (1902—1922).

У 1919 годзе ў Вільні Максім Гарэцкі пабраўся шлюбам. Жонка, Леаніла Усцінаўна Чарняўская-Гарэцкая (1893-1976) — празаік, перакладчык, педагог, працавала настаўніцай у I Віленскай беларускай гімназіі.

Сын Леанід (1922—1944), загінуў у баях пад Ленінградам. Вядомыя яго «Пісьмы з фронту» да сям’і. Дачка Галіна (1921—2006) — захавальніца літаратурнага архіва сям’і Гарэцкіх, аўтарка шэрагу прац, прысвечаных жыццю і творчасці бацькі і маці, успамінаў пра іх і пра свайго дзядзьку — акадэміка Гаўрылу Гарэцкага.

Арыштаваны (19 ліпеня 1930) па абвінавачаньні ў прыналежнасьці да Саюза вызваленьня Беларусі, у красавіку — траўні 1931 засуджаны да высылкі на пяць гадоў у горад Вятку. У Вятцы працаваў чарцёжнікам (17 жніўня 1931 — 1 сакавіка 1932), тэхнікам-каштарысьнікам мясцовага ФУП і землеўладкавальнікам. З 1 верасьня 1935 настаўнік расейскай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе пасёлку Пясочня. Увесь гэты час займаўся літаратурнай працай.

Арыштаваны (4 лістапада 1937), пазьней расстраляны па прысудзе «тройкі» НКУС (прысуд прыведзены ў выкананьне10 лютага 1938 году а 15-й гадзіне; жонцы паведамілі, што памёр ад кровазьліцьця ў мозаг 20 сакавіка 1939 году). Рэабілітаваны 15 лістапада 1957. Першая публікацыя паводле сапраўдных фактаў расстрэлу 10 лютага 1938 году ў Вязьме зьявілася ў кастрычніку 1992 году ў газэце «Літаратура і мастацтва».

Гаўры́ла Іва́навіч Гарэ́цкі (28 (10) красавіка 1900, вёска Малая Багацькаўка Мсціслаўскага паветаМагілёўскай губерні — 20 лістапада 1988, Мінск) — беларускі геолаг, географ, эканаміст, дэмограф, археолаг, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў і акадэмік (1928) Беларускай акадэміі навук. Доктар геолага-мінералагічных навук (1946), заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Малодшы брат класіка беларускай літаратурыМаксіма Гарэцкага.

Радзім Гаўрылавіч Гарэ́цкі (7 снежня 1928, г. Мінск —) — беларускі геолаг, акадэмік АН Беларускай ССР (1977, член-карэспандэнт з 1972), доктар геолага-мінералагічных навук. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978)[1]. Замежны член Расійскай акадэміі навук (1994).

<>

krok_3

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат