Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Футбол

29.04.2017
СЛОЎНІК Футбол

Футбол

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Гульня́ (ігра – на музычным інструменце). Гульня выйшла надзвычай эфектная!

Гуле́ц. Гульцы так бегалі па полі, нібы кепска спалі ўначы.

Выйгрыш, выйграва́ць; пройгрыш, прайграва́ць. Выйгрыш нашай футбольнай зборнай даўся з вялікай цяжкасцю.

Спартовец/ спартсмен, спартоўка/ спартсменка, спартоўцы/ спартсмены. Беларускія спартоўцы паказалі бліскучыя вынікі на чэмпіянаце.

Спартовыя спаборніцтвы (рус. соревнования), спартовыя гульні. На спартовыя спаборніцтвы ў Берасце мы паехалі швейцарскаю электрычкаю.

Змага́нне/ барацьба́ (рус. борьба). Нашую каманду чакала на чэмпіянаце нялёгкае змаганне.

Напа́днік, нападніца (рус. нападающий). У гульні ўзнік напружаны момант: нападнік сапернікаў шчыльна наблізіўся да брамы нашай каманды.

Перадача/ пас. Нападнік зрабіў удалую перадачу.

Падача.  Абаронца зрабіў трапную падачу, і нападнік пацэліў мячом проста ў самую “павуцінку”.

Пазіцыя/ становішча “па-за гульнёй”. Яшчэ метр – і гулец мог бы апынуцца ў пазіцыі “па-за гу