Пра курсы
ГАРАДЫ :


01.10.2014
СЛОЎНІК Эканоміка
powerpoint70 Сцягнуць прэзентацыю POWER POINT
word70 Сцягнуць слоўнік у фармаце WORD

Аблігацыя – каштоўная папера, якая выпускаецца акцыянернымі таварыствамі і дзяржавай як даўгавое абавязацельства.

Ліквіднасць – здольнасць актываў быць хутка прададзенымі па кошце, блізкім да рынкавага. Ліквідны – які можна перавесці ў грошы.

Парытэт – роўнасць двух ці большай колькасці бакоў паводле нейкіх крытэраў.

Вонкавы доўг – агульная запазычанасць краіны перад замежнымі крэдыторамі.

Унутраны доўг – фінансавыя абавязкі дзяржавы перад недзяржаўнымі арганізацыямі і насельніцтвам у сувязі з прыцягненнем іх да выканання дзяржаўных праграм і замоваў.

Выдаткі (рус. расходы, траты, издержки).

Кошык валют – умоўны набор валют з мэтай усталявання курсу нацыянальнай валюты ў адносінах да іншых.

Субсідыя – выплаты спажыўцам за кошт дзяржаўнага або мясцовага бюджэту.

Сальда – рознасць між паступленнямі і выдаткамі за пэўны прамежак часу.

Пазыка (рус. кредит)

Тавар

Рахунак (рус. счёт). Рахаваць – падлічваць.

Адсоткавая (працэнтная) стаўка

Акцыз

Антыманапольная палітыка

Тарыф

Бюджэт

Прыбытак (не блытаць з даход) – даход мінус выдаткі. Часам ужываецца як сінонім даходу.

Угода (пагадненне)

Скарбніца (казначэйства)

Прапанова – рус. предложение.

Кошты (цэны) – можна выкарыстоўваць як сінонімы, але ў строгім сэнсе кошт – гэта эквівалент рус. стоимость.

Нястача (дэфіцыт) бюджэту – перавышэнне выдаткаў над даходамі.

Лішка (прафіцыт) – перавышэнне даходаў над выдаткамі.

Рэальны сектар – сукупнасць (лучнасць) галін (рус. – отрослей) эканомікі, якія вырабляюць тавары і паслугі, за выключэннем фінансава-крэдытных і біржавых аперацый.

Рэальны заробак – колькасць тавараў і паслуг, якія можна набыць за заробак.

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) – рынкавы кошт усіх тавараў і паслуг, створаных на эканамічнай тэрыторыі дадзенай краіны на працягу вызначанага перыяду часу.

Тарыфная стаўка першага разраду – адліковы пункт, з якога вылічаецца памер заробку кожнага разраду.

Мікраэканоміка – галіна эканамічнай навукі, якая вывучае паводзіны фірмаў, хатніх гаспадарак і іншых эканамічных адзінак, а таксама функцыянаванне рынкаў і агульную эфектыўнасць размеркавання рэсурсаў.

Макраэканоміка – навука пра функцыянаванне эканомікі як цэлага, якая аперуе агрэгіраванымі (злучанымі) паказчыкамі.

Дзяржрэгуляванне

Сегмент рынку

Экспарт – што мы прадаем за мяжу.

Імпарт – што мы купляем з-за мяжы.

Афшор – фінансавы цэнтр, які прываблівае замежны капітал шляхам прадстаўлення адмысловых падатковых ды іншых палёгкаў (ільгот) замежным кампаніям, якія зарэгістраваныя ў краіне знаходжання цэнтра.

Ашчадная ўстанова (рус. сберегательная). Ашчаджаць – рус. сберегать.

Бартэр – абмен.

Грашовая рэформа – рэвізія нацыянальнай валюты шляхам або ўвядзення новай грашовай адзінкі, або значных змяненняў у наяўнай сістэме.

Дывідэнды – частка прыбытку акцыянернага таварыства, якую яно размяркоўвае паміж акцыянерамі (уладальнікамі акцый) і выплочвае ім штогод у адпаведнасці з наяўнымі ў іх акцыямі з улікам годнасці акцый.

Дэвальвацыя – зніжэнне курсу валюты краіны ў адносінах да цвёрдых валют.

Дэмпінг – продаж тавараў на знешнім і ўнутраным рынках па штучна заніжаных цэнах, меншых за сярэднія рознічныя цэны, а часам і больш нізкіх, чым сабекошт (выдаткі вытворчасці і звароты). Дэмпінг праводзіцца з мэтай пранікнення на рынак, заваёвы месца на ім, выцяснення канкурэнтаў.

Замяшчэнне імпарту

Змова – неабвешчаная дамоўленасць некалькіх прыватнікаў такіх аперацый дзейнічаць пэўным чынам ва ўласных інтарэсах і ў шкоду інтарэсам іншых эканамічных суб’ектаў. Звычайна змова носіць супрацьпраўны, супрацьзаконны характар і ўшчамляе інтарэсы дзяржавы або трэцяга боку.

Індэксацыя – аўтаматычная карэкціроўка грашовых сум з улікам, напрыклад, інфляцыі, што ажыццяўляецца на падставе заканадаўства ці ўзаемнага пагаднення бакоў.

Інфляцыя – зніжэнне пакупной здольнасці грошай (падвышэнне агульнага ўзроўню цэн).

Кіраванае плаванне – палітыка кіравання валютным курсам, калі цэнтральны банк прадухіляе рэзкія ваганні курсу з дапамогай валютных інтэрвенцый (пакупку або продаж замежнай валюты).

Манетарная (грашовая) палітыка – палітыка дзяржавы ў галіне кіравання прапановай грошай і адсоткавымі стаўкамі.

Міжнародны валютны фонд – арганізацыя, створаная Брэтан-Вудскай канферэнцыяй у 1944 г. для спрыяння міжнароднай валютнай кааперацыі і стабілізацыі валютных курсаў, для ўсталявання сістэмы шматбаковых плат па бягучых угодах і для дапамогі краінам – сябрам МВФ, што маюць дэфіцыт плацежнага балансу.

Мінімальны заробак

Мяжа беднасці – узровень даходу, які дазваляе забяспечыць мінімальныя фізіялагічныя патрэбы чалавека (абсалютная беднасць) ці забяспечыць пэўны ўзровень жыцця ў параўнанні з іншымі грамадзянамі (адносная беднасць).

Падаткі (рус. налоги).

Мыты (рус. пошлины).

Падатак на даданую вартасць (ПДВ – рус. НДС) – форма ўскоснага падатку на тавары і паслугі. Абкладаецца дадатковая вартасць (кошт дададзенай апрацоўкі), якая складаецца з аплаты працы на выраб тавару (паслугі) і атрыманне чыстага даходу. У кошт дададзенай апрацоўкі ўключаюцца таксама адлічэнні на сацыяльнае страхаванне і амартызацыю асноўных фондаў. Падатак уваходзіць у цану тавару на ўсіх стадыях вытворчасці.

Плаваючы абменны курс – сітуацыя, калі цэнтральны банк не ўмешваецца ва ўсталяванне абменнага курсу; абменны курс усталеўваецца на аснове попыту і прапановы замежнай валюты.

Плацёж

Працоўная (рабочая) сіла

Рэцэсія – адносна ўмераны, некрытычны спад вытворчасці.

Спекулянт – юрыдычная ці фізічная асоба, якая заключае пагадненні ў мэтах атрымання прыбытку толькі ад змянення цэн.

Зарука (рус. поручительство, залог).

Уклад = дэпазіт

Унёсак

Статутны – які адпавядае статуту (рус. уставу).

Беспрацоўе

Палёгка (iльгота)

Раздробавы гандаль (рус. торговля в розницу).

Аптовы (гуртавы) гандаль

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат