Пра курсы
ГАРАДЫ :


04.11.2015
СЛОЎНІК Дзяды

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

  1. Слоўнік. Дзяды

Дзяды. Памінальныя звычаі

Дзяды  – 1) абагуленая назва памерлых продкаў; душы продкаў; 2) назва памінальных дзён

Памінальныя дні ў народным календары (у розных мясцовых традыцыях):

Усяе́дны тыдзень (апошні тыдзень перад Масленічным) – тыдзень памяці продкаў

Масленічныя дзяды (Мясаедныя дзяды, Дзедава пятніца) – пятніца перад Масленічным тыднем

Дзедава субота – субота перад Масленічным тыднем

Стрэчанскія дзяды (13 лютага) – Дзяды напярэдадні Стрэчання

Вялі́кадне мёртвых (На́ўскі Вялі́кдзень) – чацвер на Велікодным тыдні, памінальны абрад  на могілках

Ра́дунічныя дзяды – Дзяды перад Радуніцай

Ра́дуніца (Ра́даўніца) – другі або першы аўторак пасля Вялікадня

Сёмушныя (Ду́хаўскія, Траецкія) дзяды – пятніца перад Тройцай

Духава субота, Сёмка – субота перад Тройцай

Сёмуха (Тройца) – пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня, свята культу продкаў і расліннасці

Наўская Тройца (Наўскі чацвер) – чацвер пасля Тройцы

Спасаўскія дзяды – субота перад Успеннем (28 жніўня; Століншчына і суседнія раёны)

Стаўроўскія дзяды (29 верасня) – лакальны абрад (Бягомльшчына), рэшткі памінання міфічных сабак Стаўры і Гаўры (гл. міф пра паходжанне беларусаў)

Пакроўскія дзяды (Пакроўцы) – пятніца і субота перад Пакровамі (14 кастрычніка)

Усе святыя (1 лістапада) – памінальны дзень у католікаў

Заду́шны дзень (2 лістапада) – працяг памінання ў католікаў

Змітраўскія дзяды (Вялікія дзяды, Асяніны) – пятніца і субота перад Змітрам (8 лістапада)

Змітрава (Памінальная, Радзіцельская) субота – субота перад Змітрам

Міхайлаўскія (Восеньскія) дзяды – пятніца і субота перад Міхайлам (21 лістапада)

Піліпаўскія (Радзвяныя) дзяды – пятніца і субота перад Піліпаўкай (28 лістапада)

Памінальныя стравы:

куцця́ –  каша з тоўчаных ячных круп (або пшаніцы), ужываецца з сытой або алеем

сыта́ –    вада з разведзеным мёдам

кану́н (кануна) – мучныя каржы з сытой (Палессе)

клёцкі з ду́шамі – мучныя або бульбяныя галушкі з мясной начынкай

клёцкі з грыбамі

боб (гарох) з мядовай сытой (Піншчына)

каша прасяна́я (грача́ная)

поліўка грыбная – суп з рознай прыправай (бульбяная поліўка, поліўка з рыбы, поліўка з мяса і інш.)

бліны (часам ужываюць замест хлеба)

аладкі (асабліва – памінаючы дзяцей)

кілбасы крывя́ныя

ю́шнік – крывяная поліўка з мясам (Дзісеншчына)

смажаная саланіна (свіное пасоленае сала)

верашчакарэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі праправамі

вараная свіная ці баранова галава  (Меншчына)

смажаныя кілбасы

вараныя яйкі

яечня

грыбы (звычайна як начынка і ў поліўцы)

курча́к – сітны хлеб авальнай формы

ло́кшына – малочны суп з тонкімі высушанымі палоскамі цеста

зацірка – суп з дробных мучных камячкоў (варыянт зацірка з морквай)

салодкае і кіслае малако

галушкі з тварагом

салама́тка – сушаныя яблыкі, ігрушы, ягады, вараныя на мёдзе (Дзісеншчына)

напоі: кісель аўся́ны, кісель журавінавы, квас хлебны, піва, гарэлка, наліўкі (норма за сталом для алкагольных напояў – тры чаркі)

 

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат