Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Чэхія

06.03.2017
СЛОЎНІК Чэхія

Чэхія

CHehiya_Obuchenie

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

* Плошча Чэхіі 78 864 км² (плошча Беларусі 207 595 км²).

* Насельніцтва Чэхіі 10,5 млн чалавек (Беларусі – 9,5 млн чалавек)

* Чэ́хія, Чэ́шская Рэспу́бліка (Česko, Česká republika) мяжуе з Нямеччынай на захадзе, з Аўстрыяй на поўдні, са Славаччынай на ўсходзе і з Польшчаю на поўначы. Сталіцай і найбуйнешым горадам краіны з’яўляецца горад Прага, у якім пражываюць 1,3 мільёны чалавек. Чэхія складаецца з трох гістарычных рэгіёнаў — Багемія (Čechy), Маравія (Morava) і Чэшская Сілезія (České Slezsko).

* У Чэхіі захавалася (ў рознай ступені) каля 2000 замкаў і палацаў.

* Ад мяжы Беларусі да мяжы Чэхіі (праз Польшчу) 438,7 км.

* Пражскі Клеменцінум (былы езуіцкі калегіум у Празе, дзе цяпер месціцца Нацыянальная бібліятэка Чэхіі) — адзінае месца ў свеце, дзе больш за 250 гадоў (ад 1752 г.) праводзяць рэгулярныя метэаралагічныя вымярэнні і назіранні. Гэта самы доўгі бесперапынны шэраг назіранняў у Цэнтральнай Еўропе.

* У двары таго ж Клеменцінума знаходзіцца шыльда Францішку Скарыну. Надпіс на шыльдзе: “1517–1519 у Старым Месце Пражскім выдатны беларускі асветнік Францішак Скарына выдаў свой беларускі пераклад Бібліі”.

* Шыльда ў Клеменцінуме – гэта не адзіны помнік Скарыну ў Празе. Больш вядомай з’яўляецца статуя побач з Пражскім Градам. Францыск Скарына заснаваў у Празе Каралеўскі батанічны сад.

* Кантактныя лінзы – вынаходніцтва чэшскага навукоўца Ота Віхтэрле. Над іх развіццём ён працаваў на працягу некалькіх гадоў і запатэнтаваў у 1961 годзе.

* Першы ў свеце заземлены громаадвод  таксама з’яўляецца чэшскім вынаходніцтвам. Яго пабудаваў у 1754 годзе Пракоп Дзівіш (1698-1765), вядомы чэшскі каталіцкі святар, багаслоў, навуковец, лекар, музыка і вынаходнік.

* Самая глыбокая залітая вадой прорва ў свеце знаходзіцца ў Чэхіі. «Hranická propast» (Граніцкая бездань) знаходзіцца ля горада Граніцэ (Hranice) у паўночнай Маравіі. Глыбіня сухой часткі бездані складае 69,5 м., глыбіня затопленых частак, па меншай меры, 404 м., што робіць яе найглыбейшай затопленаю безданню ў свеце.

* Кубік цукру з’яўляецца чэшскім вынаходніцтвам. Цукар у выглядзе кубікаў першы стварыў дырэктар цукровага завода ў горадзе Дачыцэ Якуб Крыштаф Рад. Сваё вынаходніцтва ён запатэнтаваў у 1843 годзе.

* У 1397 польская каралева Ядвіга выдала ўказ аб стварэнні ў Празе літоўскай калегіі для моладзі з ВКЛ. У Пражскім (Карлавым) універсітэце вучыліся 12 студэнтаў з ВКЛ. 3 пачатку ХХ ст. Прага стала цэнтрам беларускага эмігранцкага руху. Першы беларускі студэнцкі гурток «Табар» узнік у 1908 годзе. У Чэхіі ў розныя часы жылі і працавалі вядомыя беларусы: першадрукар Францішак Скарына, мовазнаўца Ян Станкевіч, паэтка Ларыса Геніюш, паэт Уладзімір Жылка, народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў, дзеячы БНР Пётра Крачэўскі, Васіль Захарка, Тамаш Грыб, кампазітар Міхась Забэйда-Суміцкі, філолаг Юрась Бушлякоў ды інш.

* Падабенства ў беларускай і чэскай мове: аблічча — obličej, адпавядаць – odpovídat, адпачываць — odpočívat, ведаць — vědět, вочы — oči, дзяўчына — dívčina, злачынства — zločin, лістапад — listopad, прадавачка — prodavačka, разынкі — rozinky, склеп — sklep, твар — tvář, тыдзень — týden, уласнаручна — vlastnoručně, хлопец — chlapec, чырвоны — červený, ложак — lůžko.

<>

krok_3

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат