Пра курсы
ГАРАДЫ :


30.04.2016
СЛОЎНІК Чарнобыль

Чарнобыльская атамная электрастанцыя (ЧАЭС)

Пачала будавацца ў траўні 1970 года. Запуск – 26 верасня 1977 года. Цікавы факт: першая аварыя на ЧАЭС здарылася 9 верасня 1982 года, у выніку якой была радыеактыўна забруджана значная тэрыторыя вакол станцыі. Выбухнула 26 красавіка 1986 года (4-ы энергаблок) – у выніку правядзення праектнага выпрабавання турбагенератара. Выбух адбыўся ў 1.23 ночы, усчаўся вялікі пажар, які быў ліквідаваны а 5 гадзіне раніцы. А 20 гадзіне 26 красавіка пачаўся новы, яшчэ большы пажар. Станцыя цалкам выведзеная з эксплуатацыі толькі 15 снежня 2000 года на загад прэзідэнта Украіны Л.Кучмы. Знаходзіцца за 11 км ад мяжы з Беларуссю, за 110 км ад Кіева. Бліжэйшы горад – Прыпяць. Бліжэйшы райцэнтр – Чарнобыль.

Сёння ўзровень радыяцыі каля станцыі перавышаны ў 60-80 разоў.

У выніку аварыі цэзіем-137 было забруджана 23% тэрыторыі Беларусі (для параўнання: 5% тэрыторыі Украіны, 0,6% тэрыторыі Расіі). Стронцыем-90 – 10% тэрыторыі краіны.

Трагедыя, катастрофа

Радыяцыя

Радыеактыўны

Узровень радыяцыі

Радыеактыўны фон

Радыеактыўныя ападкі

Радыеактыўнае забруджанне

Забруджванне (працэс)

Забруджаная зона

Зона адчужэння/адсялення

Апраменьванне (рус. облучение)

Апраменьваць (рус. облучать)

Смяротная доза апраменьвання

Выпраменьванне (рус. излучение)

Выпраменьваць (рус. излучать)

Ліквідатар

Ліквідоўваць

Адсяленне

Адселеныя вёскі

Эвакуацыя

Пераезд, перасяленне

Інфармаванне, інфармаванасць

Меры бяспекі

Выбух (рус. взрыв)

Аскепкі (рус. осколки)

Кірунак ветру

Паглынаць радыяцыю

Радыяцыйная ахова

Перыяд паўраспаду радыеактыўных элементаў

Цэзій-137, забруджанне цэзіем-137

Стронцый-90, забруджанне стронцыем-90

Палоній, палоніем

Працяглае ўздзеянне малых дозаў радыяцыі на арганізм

Пухліна шчытападобнай залозы

Анкалагічныя захворванні

Лічыльнік Гейгера

Наступствы аварыі

Дазіметр

Вымяраць, вымярэнне

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат