Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Бібліятэкі

08.03.2016
СЛОЎНІК Бібліятэкі

Бібліятэкі.

 powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Aправa (binding) – пераплёт выдання ці рукапіснай кнігі

Абрэз (кнігі) (edge) – абрэзаны край кніжнага блока

Авантытул (foretitle) – старонка, якая папярэднічае тытульнаму аркушу

Алічбоўка (digitization) –Апограф (apograph) – дакладная копія манускрыпта

Аправа, вокладка, пераплёт (cover)

Атрамант, чарніла (ink)

Бібліяфіл (bibliophile) – аматар кнігі, кніжны калекцыянер

Верхняе і ніжняе вечкі кнігі (верхняя і ніжняя пераплётныя крышкі кнігі)

Жуковіна(-ы) (boss(es)) – металічная наклёпка на заднім вечку даўняй кнігі, набіваная звычайна ў колькасці 4-х ці 5-ці, дзеля зберажэння скуры аправы ад пашкоджання

Інскрыптар (book annotator, book inscriber) – асоба, што пакінула на кнізе рукапісныя адзнакі, нататкі, маргіналіі і да т.п.

Каламус (calamus) – завостраная трысціна, якая ўжывалася ў старажытнасці для пісання на папірусе або пергаміне

Калафон (colophon) – у манускрыптах і старадруках асобны абзац тэксту (звычайна заключны), у якім змешчаны звесткі пра аўтарства і/ці выходныя дадзеныя выдання

Капса (capsa) – цыліндрычны кантэйнер для захавання папірусных скруткаў

Кодэкс (codex) – тып кнігі, што пры канцы старажытнасці прыйшоў на змену звою (світку);

Кустода (catchword) – у манускрыптах і старадруках слова (або яго частка), якое размешчана ў правым ніжнім куце старонкі пад тэкстам і дублюе першае слова з наступнай старонкі

Лемантар, буквар, азбука (abecedarium, ABC book) – пачатковая кніга для навучання чытанню

Манускрыпт — старажытны або сярэдневяковы рукапісны скрутак, кніга, кодэкс або асобныя нясшытыя аркушы.

Наклад – тыраж выдання

Накутнікі (cornerpieces) – металічныя пласцінкі, набіваныя па кутах на вечка аправы (звычайна ў ліку 2-х або 4-х) для зберажэння аправы ад пашкоджання, а таксама з дэкаратыўнымі мэтамі; асаблівае распаўсюджанне набылі ў XV ст.

Паасобнік, асобнік, копія (copy) – экзэмпляр выдання

Пярэдняе і задняе вечкі аправы (back of a cover / binding) – пярэдняя і задняя карты вокладкі / пераплёту

Спінка кнігі, карэньчык (back of a book, spine) – частка кнігі, у якой аркушы злучаюцца разам

Старадрук

Тытул, тытульны аркуш (title page) – адна з першых старонак кнігі, якая знаходзіцца перад асноўным тэкстам твора і змяшчае асноўныя выходныя звесткі: імя аўтара, назву кнігі, месца выдання, назву выдавецтва, год выдання

Фаліянт (folio) – выданне вельмі вялікага фармату

Факсіміле (facsimile) – дакладная копія графічнага арыгіналу ці кнігі – рукапісу, выдання, малюнка, чарцяжа, гравюры, подпісу, манаграмы

Хрызаграфія (chrysography) – пісанне або маляванне золатам – візантыйскага паходжання звычай ужываць пры напісанні і аздабленні манускрыпта разведзены залаты парашок

Часопіс (magazine)

Чытацкі білет (library card) = білет чытача

Шмуцтытул – асобны аркуш ці старонка з загалоўкам раздзела ці часткі кнігі

Шытар, інтралігатар, пераплётчык (binder, book-binder) – асоба, што апраўляе кнігі (сшывае выдрукаваныя аркушы і мацуе іх у сярэдзіне аправы або вокладкі)

Шытарcкая майстэрня, інтралігатарня, пераплётная майстэрня (bindery)

Экслібрыс, кніжны знак (book-mark, bookplate)

Эстамп – адбітак твора графікі з друкарскай формы, зроблены самім мастаком

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат