Пра курсы
ГАРАДЫ :


05.11.2015
СЛОЎНІК Беларускія народныя танцы
powerpoint70 СЦЯГНУЦЬ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

Лявоніха – традыцыйны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп хуткі. Традыцыйная “Лявоніха” – парна-масавы танец, які выконваўся вялікай колькасцю пар. Харэаграфічная кампазіцыя складалася з традыцыйных малюнкаў (круг, зорачка, змейка, шэн, варотцы і г. д.), з розных пераходаў парамі або лініямі са зменай партнёраў і кружэннем у парах, узяўшыся пад рукі. На вяселлі “Лявоніха” была галоўным танцам, а на вячорках выконвалася пасля “Лянцея” і суправаджалася разнастайнымі жартоўнымі прыпеўкамі, напрыклад:

А Лявоніха не ладна была,
Нямытую мне кашульку дала.
He мытую, не качаную,
У суседа пазычаную.

Падыспан – танец.

Кадрыля – танец. Музычны памер, як правіла, 2/4. Цотная колькасць пар становіцца па вуглах квадрата або ў два рады адзін супраць аднаго.

У кадрылі некалькі частак – кален, кожнае мае сваю назву, мелодыю, пэўны парадак рухаў.

У XVIII – XIX ст. кадрыля – папулярны салонны танец. З сярэдзіны ХІХ ст. пашырана і на Беларусі. Зазнала моцны ўплыў нацыянальных традыцый і стала часткай народнай харэаграфіі. Захоўваючы асноўныя кампазіцыйныя моманты (размяшчэнне пар па квадраце або радамі, абмен і пераходы партнёраў, пэўная паслядоўнасць фігур), беларуская кадрыля ў сваім харэаграфічным змесце, колькасці і назвах фігур арыгінальная і самабытная. У некаторых рэгіёнах ператварыліся ў сюіты з вядомых раней традыцыйных і новых танцаў.

Існуе мноства мясцовых варыянтаў кадрыляў, у назвах якіх адлюстроўваюцца асаблівасці структуры (прамая, касая, кругавая), колькасць удзельнікаў (тонкая, тоўстая), мясцовасць бытавання (Лядкоўская, Ланская, Турэйская, Смаргонская, Воранаўская, Сянкевіцкая) і іншыя фактары (Лянсей, Урубель, З пятага). На падставе народнай кадрылі створана шмат яркіх сцэнічных твораў.

Верабей – традыцыйны танец. Мае шмат карагодных варыянтаў, з якімі цесна звязаны (кругавая пабудова, імітацыя рухаў вераб’я, суправаджэнне прыпеўкамі).

Складаецца з 2 частак: 1-я ва ўмераным тэмпе, музычны памер 3-дольны, 2-я – у хуткім тэмпе, музычны памер 2/4.

Нярэдка выконваўся на вяселлях. П.Шэйн апісаў варыянт, які ён убачыў на Магілёўшчыне: “Вераб’я” танцавалі ў некалькі пар так: танцуючыя склалі круг, унутры якога хадзілі дзяўчаты, звонку – хлопцы, спачатку рухаліся ў адзін бок, ціха, прагульваючыся, а потым, калі музыка рабілася больш жвавай, усе пары вакол паварочваліся і пачыналі падскокваць весялей…” (Шэйн П.В. Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю. Спб., 1887. Т.1, ч.1. С.544).

Танец суправаджаўся песняй:

Чы-чы, чы-чы, верабей,
He клюй маіх канапель, –
А я таму вераб’ю
Калом ногі пераб’ю.
Верабейка скача,
Па ножцы плача.

Танец быў распаўсюджаны ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Кракавяк – польскі традыцыйны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп хуткі. Узнік у Кракаўскім ваяводстве. У ХІХ  пачатку ХХ ст. на яго аснове быў створаны бальны танец, які стаў папулярным у многіх краінах Еўропы. На Беларусі пашыраны як народны танец. Танцуюць “кракавяк” парамі весела, тэмпераментна, з ганарлівым выглядам. Спачатку ў танцы па-дэ-баскі спалучаліся з галубцамі і вярчэннямі, але паступова рухі спрашчаліся і галубцы былі заменены простымі крокамі. Блокі з гэтых рухаў паўтараюцца шмат разоў запар. У некаторых мясцовасцях пашыраны і ў наш час.

Полька – танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца.

Матлёт – гарадскі бытавы парна-масавы танец. У некаторых мясцовасцях называўся “Матлот”. Музычны памер 2/4 і 4/4. Тэмп умерана хуткі. Асноўны малюнак танца – круг. У найбольш распаўсюджаным варыянце “матлёта” танцоры ў парах выконваюць пa крузе блок рухаў: простыя крокі ўперад, назад, прытупы, павароты дзяўчыны пад рукой у хлопца, галоп і г.д. Блок гэтых рухаў паўтараецца некалькі разоў запар. У некаторых раёнах у танцы захаваліся элементы чачоткі. На Віцебшчыне танцоры, выконваючы асноўны блок рухаў, канчалі танец паваротамі і полькай у парах па крузе. У Докшыцкім раёне танец суправаджаўся прыпеўкамі.

Ах, вы дзевачкі, матлёт,
He хадзіце ў агарод,
У агародзе рэпа, мак,
Хлопцаў трэба любіць так.

Танец зафіксаваны па ўсёй Беларусі.

Яблынька – танец.

Гапак – традыцыйны танец; роднасны ўкрінскаму харэаграфічнаму ўзору, але мае прынцыпова адметныя рысы. Лакальныя назвы “Гапачок”, “Гапак утрох”. У большасці выпадкаў выконваецца ўтрох. Танцоры стаяць адзін побач з адным са злучанымі рукамі далонь у далонь на ўзроўні грудзей.

Базар – танец.

Таўкачыкі – танец.

Вячоркі – даўні беларускі звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі з работай (найчасцей прасці) у адной хаце (там звычайна ў гаспадароў была дачка-нявеста). Каб паглядзець на дзяўчат, а можа, і выбраць тут самую прыгожую і працавітую будучую жонку, сюды прыходзілі і хлопцы. А дзе шмат моладзі, там – жарты, смех, забавы, танцы. У савецкі час звычай вячорак яшчэ у сярэдзіне XX ст. захоўваўся ў многіх мясцінах Беларусі.

 

Музычныя інструменты:

Гармонік

Скрыпка

Бубен

 

Элементы вопраткі і абутак:

Андарак

Пояс

Картуз

Кашуля

Сарочка

Боты

Чаравікі

 

Што характэрна для традыцыі танцаў:

Скок

Спевы

Талака

 

Дзе і на чым танцавалі:

Хата

Драўляная падлога

Драўляны памост

 

Гісторыя танцаў узятая з Ганцавіцкага краязнаўча-інфармацыйнага партала.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат