Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Адам Міцкевіч

14.02.2015
СЛОЎНІК Беларуская лексіка ў творах Міцкевіча

Беларуская лексіка  ў творах Міцкевіча


powerpoint70 CПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Серж МІНСКЕВІЧ

 

НЕКАТОРЫЯ ЛІНГВІСТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ Ў ТВОРАХ МІЦКЕВІЧА

 (З ПРЫКМЕТАМІ ЎПЛЫВУ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ)

 

Перш чым звярнуцца да лінгвістычных асаблівасцяў у творах Адама Міцкевіча, звязаных з беларускай мовай, варта глянуць на само яго прозвішча. Бо яно – беларускае і вонкава апалячанае (асабіста я лічу – еўрапеізаванае). Гэта заўважыў беларускі міцкевічазнаўца Сымон Брага (Вітаўт Тумаш). Вось што ён піша:

“Шмат беларускага і ў Міцькевічавай польскай мове. Ужо само Міцькевічава прозьвішча чыста беларускае, бо паходзіць ад народнага імя Міцька, падобна як Хадкевіч ад Ходзька, Радкевіч ад Родзька і г. д. Міцькевіч часта намагаўся захаваць і беларускую вымову свайго беларускага прозьвішча, калі пісаў яго няраз не празь цьвёрдае ц (c), як гэтага вымагае польская вымова й правапіс, а насупроць гэтага правапісу, празь мяккое ць (ć), як сустракаем гэта часта ў беларускай народнай вымове, г. зн. Міцькевіч, а не як пішуць Палякі ягонае прозьвішча цяпер – Міцкевіч.” [Брага, С. Мiцькевiч i беларуская плынь польскай лiтаратуры. – Нью-Ёрк, 1957. – с. 5].

M i c k i e w i c z — М і ц к е в і ч / M i ć k i e w i c z — М і ць к е в і ч

На маю думку, няма падставаў не давяраць спадару Тумашу, таму правільней для нас называць Міцкевіча – Міцькевічам. Будзем мець гэта на ўвазе, аднак, склалася міжнародная традыцыя, датычная прозвішча песьняра Літвы – Міцкевіч. І прапанова Вітаўта Тумаша пісаць Міьцкевіч не прыжылася. Дый і сам Міцкевіч перастаў ставіць крэску, пэўна, каб не збіваць з панталыку еўрапейцаў, у мовах якіх няма мяккіх зычных. Дый і без крэскі пісаць хутчэй…

З вышэй сказанага вынікае – прозвішча Міцкевіча беларускае і, вядома, яго малая айчына – наваградчына – таксама беларуская. Але ж, паэт належыць усяму Сусвету, і гэта бясспрэчна.

Уладзімір Мархель у кнізе “Ты як здароўе…” пісаў: “… няма патрэбы затрачваць намаганні дзеля высвятлення суадносін “або – або”, “ці – ці”, а ёсць яснае ўсведамленне высокага “і – і”, узвышанага над катэгорыяй прыналежнасці…Міцкевіч належыць усяму сьвету, чалавецтву, і нам павінна абыходзіць іншае – наша ўспрыманне постаці паэта і яго спадчыны. [Мархель, У. “Ты як здароўе…” Адам Міцкевіч і тэндэнцыя адраджэння беларускай літаратуры / У. Мархель. – Мінск : Беларус. навука, 1998. –126 с c. 4].

З такім разуменнем вернемся самых крэсак і кропак над літарамі.

Перакладаючы “Крымскія санеты”, я меў шчасце карыстацца чарнавіком Міцкевіча з Альбома Пятра Машынскага. Там можна заўважыць характэрныя апіскі паэта, якія могуць сведчыць, скажам так, пра беларускі фактар пры стварэнні тэкстаў.

Некалькі прыкладаў:

У чарнавіку санета “Бура” ёсць радок: ten w obięcia pr[z]yiacioł zegnaiącsię pada,

Адсутнічаюць дыякрытычныя знакі над  O  i  Z: pr[z]yiaciołпавінна быць   przyiaciół, zegnaiącsię – павінна быць  żegnaiąc się

Што мы тут можам заўважыць. Адсутнічае крэска і кропка. Прычынай можа быць хуткапіс, але, бывае, што крэскі адсутнічаюць і ў чыстапісе. Яны проста прапускаюцца.

Яшчэ бачым разам напісаная часціца się. Апіска, але наводзіць на думку пра супадзенне з беларускай мовай, дзе часціца “ся” “прырасла”, ці не так?

І яшчэ ў слове прыяцеляў pr[z]yiacioł няяснае напісаньне – z. Нібыта там яе і няма. Прычынай можа быць хуткапіс, а можа — уплыў беларускай мовы. Бо маецца яшчэ колькі прыкладаў, дзе, як здаецца, паэт вагаецца пры выбары цвёрдага ці памякчэлага польскага r: pr[z]ęsiękły  прасяклы, насычаны скрозь, zr[z]enica зрэнка

Для першага слова: Ёсць беларускі выраз: “Нiводзiн прасяклы пылам манускрыпт не зачэпiць гэтак, як жывыя людзi.” Даніла Жукоўскі. І вельмі цікавы другі прыклад: Па-польску зрэнкаźrenica, а не źrzenica.

źrzenicaправільна  źrenica     –    зрэнка

Відавочна, перад намі прыклад гіперпапраўнасці. Спроба не памыліцца там, дзе паводле логікі – а не “аўтаматызму мовы” – можа быць памякчэнне  r.

Устаўка-пытанне: Як, на вашуюу думку, па-польску  przyskać ці  pryskać  – па-беларуску пырскаць? Паводле слоўніка Дарашэўскага правильна – pryskać. Такія сумненні былі і ў Міцкевіча.

Яшчэ колькі цікавых прыкладаў з чарнавіка “Крымскіх санетаў”:

wieczno –  правильна     wiecznie  – вечна

złowieszczo  – правільна    złowieszczeзлавесна

––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Тут блытаніна ў прыслоўях – характэрная памылка ўсходніх славян, якія спрабуюць вывучаць польскую мову.

І можна дапусціць – што мы сутыкаемся з беларускім аканнем, якое запісанае паводле аналогіі з традыцыйным старабеларускім правапісам, дзе этымалагічнае о захоўвалася.

Вось прыслоўі, якія сустракаюцца ў прадмове Францыска Скарыны да Бібліі: любо     часто    много     потребно

.о – захоўваецца

 

Аднак ёсць прыклад, які паказвае, што Адам Міцкевіч усё-ткі робіць памылку пад уплывам беларускага акання.

skrydła masztowa  – правільна skrydła masztowе  – крылы мачтавыя

Бачым – е  не пад націскам пераходзіць у  а

Выказваецца версія, што нібыта гэта ўплыў віленскай польскай мовы, але даволі верагодна, што гэта ўплыў акання беларускай мовы. Бо што прымусіла “акаць”  віленскую пальшчыну?

Гэта – фанетычныя прыклады.

Маюцца прыклады сінтаксічнай асаблівасці мовы Міцкевіча, якія паўсталі пад уплывам беларускай мовы. Найбольш вядомыя з іх:

 

Litwo, Ojczyzno moja! ty jesteś jak zdrowie ;

Ile cię trzeba cenić, ten tylko się dowie,

Kto cię stracił. Dziś piękność twą w całej ozdobie

Widzę i opisuję, bo tęsknię po tobie.

 

Правільна: tęsknię za tobą Беларусы кажуць:    сумую па табе ,  а не  сумую за табой.

 

А цяпер колькі лексічных прыкладаў з мовы Міцкевіча. Вось што тлумачаць польскаму чытачу даследчыкі ў каментарах да паэмы “Дзяды”. Я буду называць слова, а вы кажыце, ці разумееце яго, і, калі што, буду перакладаць тлумачэнні.

k ą d z i e l  — tu: włókna przygotowane do przędzenia

n u d a  — tu: tęsknota.

t r u n a  — trumna.

m o g i l n i k — cmentarz

s n o p  c i e r n i o w y  — wiązka tarniny.

p i e r ó g — na Białorusi nazwa faszerowanego ciasta drożdżowego.

K u c j a —  nazwa kresowej potrawy wigilijnej z pszenicy, miodu i maku. Stąd szersze znaczenie: wieczerza wigilijna, wigilia.

s t o k — potok, strumień. (у беларускай мове дзве формы: сток і сьцёк)

t u m a n — mgła.

g o ś c i n i e c — upominek przywieziony z drogi.

k o c h a n e k — tu: ulubieniec.

s a r a ń c z a — oboczna forma wyrazu „szarańcza”.

s k l e p i s k o — sklepiona piwnica.

z a c i s z a — dawna oboczna forma wyrazu „zacisze”. (Таксама ўзор аканьня)

p o h a ń s k i — pogański (паказчык фрыкатыўнага “Г”)

w e ź m i  — forma trybu rozkazującego: weźmij. (а гэта ўжо граматычныя формы дзеяслова пад уплывам беларускай мовы)

d o t k l i w a — wrażliwa, czuła. Па беларуску – датклівая, кранальная.

s t r a s z n y  s ą d — sąd ostateczny.

 

Гэтыя словы ўзятыя толькі з тонкага першага тома “Дзядоў”. Каму цікава, можа сам паглядзець у другім томе. Наагул, у Польшчы даўно выдадзены слоўнік мовы Міцкевіча і ўсё цьмяныя месцы і словы там для польскіх чытачоў растлумачаныя. Праўда, трохі не так, як гэта разумеем мы – словы, як даводзіцца, ці то старапольскія, ці то рэгіянальныя, пра беларусізмы гаворка вядзецца мала. Але ж мы з вамі ведаем, што да чаго…

Gdzie bursztynowy  świerzop,  gryka jak śnieg biała

Gdzie panieńskim rumieńcem  dzięcielina  pała.

Цяпер загадка. Слова świerzop стварыла ў польскіх міцкевічазнаўцаў буру спрэчак і дадумак. А нехта, можа, ведае, што гэта?

Гэта – свірэпа ці свірэпка.  (рус. сурепка)

А што тако dzięcielina?

Пра яе пачытаем у Рыгора Барадуліна. Яна ў нас гучыць як дзяцеліна, дзятліна ці дзЯтлінка.

Дзятліна, дзяцеліна белая  (Trifolium vepens) – белая канюшына.

Дзятлінка белагаловая –

Пляменніца дзятла белагрудага,

Унучка завеі ўскудлачанай.

Сукню, што зелянеецца рутаю,

З канюшынай купіла ў складчыну.

 

                Верш, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу, быў напісаны ў 1964 г. А меней як праз месяц, 2-га сакавіка, мы будзем дзядзьку Рыгора памінаць – будзе гадавіна. А Караткевічу налета споўнілася б 85 гадоў. Вось такая пераемнасць між паэтамі…

 

Тутака цікавае слова клЯваць. Я не знайшоў, што яно азначае – прыкладам клявец – гэта малаток для кляпання касы, насечкі жорнаў ці пляскаты канец малатка. Мо дзятлінка клЯвае – хістаецца пад ветрам туды-сюды.

Думаю, прыйшла пара рабіць слоўнік мовы Рыгора Барадуліна – бо ў яго творах, як і творах Міцкевіча, захоўваецца нашае багацце.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат