Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Беларускае мысленне

22.09.2016
СЛОЎНІК Беларускае мысленне

Беларускае мысленне

2_28

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT
word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Мысленне, мысляр (рус. мыслитель)

Філасофія

Метафізіка – раздзел філасофіі, які вывучае рэальнасць існага.

Трансцэндэнцыя – тое, што прынцыпова недасяжна доследнаму спазнанню або не грунтуецца на досведзе.

Вусціш – урачысты жах

Вярэда – тое, што турбуе, не дае спакою

Дыскурс – паслядоўны пераход ад аднаго дыскрэтнага кроку да іншага і разгортванне мыслення, якое выказана ў панятках і развагах

Топас – ад старажытнагрэцкага “месца”, “тэма”, “аргумент”

Рэфлексія – 1. роздум, аналіз уласнага псіхічнага стану; 2. форма тэарэтычнай дзейнасці чалавека, накіраваная на асэнсаванне ўласных дзеянняў і іх законаў.

Этнас – народ, нацыянальная супольнасць; від устойлівай групоўкі людзей, які ўзнік гістарычна (племя, народнасць, нацыя).

Логас – панятак філасофіі, які азначае адначасова “слова” (выказванне, маўленне) і “панятак” (меркаванне, сэнс).

Сінтэтызм – у шырокім значэнні “спалучэнне рэальнага і ўяўнага”

Эйдас – “тое, што бачна”

Субстанцыя – аб’ектыўная рэальнасць, матэрыя і адзінства ўсіх формаў яе руху.

Схаластыка – сістэматычная сярэдневяковая філасофія, прадстаўнікі якой імкнуліся да тэарэтычнага абгрунтавання і сістэматызацыі хрысціянскага веравучэння.

Апрыёры – 1. “незалежна ад досведу”; 2. “загадзя вядомае”

Архетып – універсальны правобраз, ці першавобраз (маці-зямлі, героя, дэмана і інш.), які паўтараецца на працягу гісторыі паўсюдна, дзе свабодна дзейнічае творчая фантазія людзей.

Віталізм – ідэалістычная плынь у біялогіі, якая дапускае наяўнасць у арганізмах асаблівай нематэрыяльнай жыццёвай сілы. Віталізм бярэ пачатак ад першабытнага анімізму — уяўленняў пра адушаўлёнасць усіх цел прыроды.

Дэканструкцыя – “разуменне шляхам разбурэння стэрэатыпу ці ўлучэння ў новы кантэкст”

Амбівалентнасць – дваістасць адносін да чаго-небудзь

Іманентнасць – “неадымнасць, унутраная сувязь у супрацьлегласць вонкавай”

Ірацыяналізм – канцэпцыя, якая адмаўляе ролю розуму ў спасціжэнні свету

Ісціна

Анталагічнасць – раздзел філасофіі, які вывучае фундаментальныя прынцыпы быцця, яго найбольш агульныя сутнасці і катэгорыі

Быццё – філасофская катэгорыя, якая абазначае рэчаіснасць, што існуе аб’ектыўна, па-за свядомасцю чалавека і незалежна ад яе.

Постмадэрн – канцэпцыя ўспрыняцця свету ў эпоху постындустрыялізму, якая абапіраецца на недавер да традыцыйных рэалістычных канцэпцый

Універсалія – тэрмін сярэднявечнай філасофіі, які абазначае агульныя паняткі

Парменід (каля 540 да н.э.) – старажытнагрэцкі філосаф і палітычны дзеяч. Займаўся пытаннямі быцця і пазнання, падзяліў ісціну і суб’ектыўнае меркаванне.

Фрыдрых Ніцшэ (1844 – 1900) — нямецкі філосаф, філолаг і паэт, адзін з заснавальнікаў філасофіі жыцця.

Марцін Гайдэгер (Хайдэгер) (1889 – 1976) – нямецкі філосаф, адзін з заснавальнікаў і галоўны прадстаўнік экзістэнцыялізму.

 

 

Krok

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат