Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Археалогія

07.04.2015
СЛОЎНІК Археалогія (+ВІДЭА)

Археалогія

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

 

Археалогія (ад грэчаскага αρχαιος — старажытны + λογος — слова, вучэнне) — навука, што вывучае гісторыю грамадства па матэрыяльных парэштках жыцця і дзейнасці людзей — рэчавых (археалагічных) помніках.

Археабатаніка – навука, якая вывучае рэшткі расліннага паходжання з раскопак помнікаў археалогіі: абпаленае збожжа. адбіткі раслін на кераміцы, матэрыялы, атрыманыя ў выніку флатацыі культурнага пласта.

1-11

Археазаалогія — навуковая галіна, якая вывучае фауністычныя рэшткі з археалагічных помнікаў.

Археаіхтыялогія — галіна археазаалогіі. якая вывучае рэшткі рыб.

Стаянка, паселішча – тып помніка археалогіі. Месца каротка- ці доўгачасовага жыцця людзей першабытнага часу, звычайна без дадатковых абарончых умацаванняў.

vandrowka-09

Гарадзішча — тып помніка археалогіі, рэшткі колішняга ўмацаванага паселішча. Звычайна ўзвышаюцца над навакольнай мясцовасцю і захаваліся ў выглядзе валоў і рвоў. Адносяцца да першабытных часоў (бронзавы, жалезны век) і Сярэдніх вякоў. Назва ўжывалася яшчэ ў сярэднявечных летапісах.

Курган — разнавіднасць пахавальных помнікаў, характарызуюцца, як правіла, утварэннем землянога насыпу над пахавальнай ямай.

Раскопкі археалагічныя – метад навукова-даследчай дзейнасці спецыялістаў па вывучэнні археалагічных помнікаў пры дапамозе раскопвання культурнага пласта ў адпаведнасці з прынятай методыкай.

Раскоп археалагічны – адзін з асноўных тэрмінаў у археалогіі. Закладваецца на плошчы вядомых помнікаў археалогіі ў залежнасці ад іх спецыфікі. Прамакутны, квадратны, арыентаваны па баках свету. Разбіваецца на квадраты для дакладнай фіксацыі культурнага пласта і артэфактаў.

images1

Фібула — металічная засцежка для адзення, якая адначасова служыць упрыгожваннем

Падвеска — упрыгожанне, якое падвешвалася на ланцужку або вяроўцы. Часцей за ўсё насілася на шыі, але часам і на поясе, галаўным уборы ці вопратцы.

Каменная сякера – традыцыйная ўніверсальная прылада працы для апрацоўкі дрэва, а таксама зброя. Выраблялася з крэменя, розных парод каменя. Вядома з палеаліту. Выконвала і рытуальныя функцыі.

Лунніца — металічнае ўпрыгожанне (завушніцы, падвескі) у выглядзе паўмесяца.

monetki1

Бранзалет – звычайна круглая металічная, шкляная, керамічная, касцяная, драўляная, бурштынавая, каменная, цяпер і пластмасавая рэч для ўпрыгожвання рук (у некаторых геаграфічных мясцінах і ног).

Скроневыя колцы – упрыгожанні, якія насіліся на скронях.

Скарб — знаходкі манет, плацежных зліткаў і разнастайных рэчаў (вырабаў), ухаваных у зямлі ці іншых месцах, уладальнік якіх у пераважнай большасці невядомы.

Археалагічны музей (напрыклад, “Бярэсце”) – месца захавання і экспанавання археалагічных артэфактаў, прадметаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, папулярызацыі гісторыі і жыццядзейнасці нашых продкаў.

post-47-0-57762500-1315183563_thumb

Археалагічны турызм – від турызму, звязаны з археалагічнымі помнікамі, археалагічнымі экспедыцыямі

Выратавальная (ахоўная) археалогія – новы напрамак у навукова-даследчай дзейнасці археолагаў.

“Чорныя капальнікі”

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат