Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Анатоль Сыс

05.05.2016
СЛОЎНІК Анатоль Сыс

Анатоль СЫС

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Быў найменшым з чатырох дзяцей у сям’і Марыі і Ціхана Сысоў.

Падчас навучання ў школе Анатоль Сыс захапляўся літаратурай і гісторыяй, асабліва цікавіўся раскопкамі старажытнага гарадзішча ў Гарошкаве. Свой першы верш па-беларуску Анатоль Сыс напісаў падчас навучання ў Броненскай сярэдняй школе з расейскай мовай навучання. Туды ён паступіў у 1970 годзе, пасля таго, як Гарошкаўская пачатковая школа з беларускай мовай навучання, куды Анатоль пайшоў у 1 клас у 1967 годзе, была зачыненая. У 1974 годзе дэбютныя творы Сыса былі надрукаваныя ў рэчыцкай раённай газеце «Дняпровец». Скончыў гісторыка-філалягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. Пасля двухгадовай службы ў войску сувязістам у Польшчы працаваў у Веткаўскай раённай газэце «Перамога Кастрычніка». У 1985 годзе Сыс пераехаў у Менск, дзе працаваў старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. У 1987 годзе Сыс быў сярод заснавальнікаў суполкі маладых пісьменнікаў «Тутэйшыя». Пры жыцці паэта выйшлі тры зборнікі ягоных вершаў: Агмень (1988), Пан лес (1989), Сыс (2002). Пасля выхаду ў 1989 годзе кнігі «Пан лес» Сыс з-за хваробы на страўнік звольніўся з працы і жыў на пенсію. Памёр 4 траўня 2005 года ў сваёй менскай кватэры ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Гарошкаве.

 

З кнігі “Берагі майго юнацтва”

 

* * *

Азiр­нец­ца ча­ла­век на га­ды пра­жы­тыя –

Аж пра­се­ка боль­шая чым лес.

Бе­ра­гi жыц­ця ўшчэнт раз­мы­тыя,

А лу­гi па­вы­цвi­лi, як бэз.

 

Страш­на, ба­лю­ча, але поз­на

Бе­ра­гi вы­со­кiя не вер­неш.

Не аста­вiш на зям­лi ба­роз­ны,

I што жыў так­са­ма не па­ве­рыш…

 

ЭЛЕ­ГIЯ
ДЗЯЎ­ЧЫ­НЕ З КОС­МА­СУ

 

Ня­ўжо гля­дзяць за мной з Су­све­ту во­чы

I пра­гнуць кос,

i рук,

i губ ма­iх,

Ня­ўжо нi­ко­лi з ёй удва­iх

Нам не су­стрэц­ца чэр­вень­скаю ноч­чу?

 

Ня­ўжо па­мру, не ўба­чыў­шы яе

Пры­го­жую

без це­няў i па­ма­ды?

Я ж так ха­цеў ёй па­да­рыць калье

З зям­ных даж­джоў, ра­сы i лет­нiх гра­даў,

 

Я ж так ха­цеў ёй рас­ка­заць пра снег,

Якi вяс­ной, як зол­кам зор­кi, гi­не,

А ў ад­каз ад­чуць здзiў­лен­ня смех

Ў яе ва­чах,

Як не­ба

сi­нiх-сi­нiх.

 

Та­му й ма­лю ву­чо­ных,

Каб хут­чэй

Пра­кла­лi тра­су да яе ва­чэй.

 

29.II.80. ноч на 1.III.80

г.Го­мель

 

* * *

Вы­шы­ва­ла кры­жы­кам

мне а­ну­чы ма­цi,

на асты­лай пе­чы

да­ма­вiк крак­таў,

плёў з са­ло­мы баць­ка

на­вы­рост мне лап­цi,

а па­вук ха­тол­ку

з па­ву­цi­ны ткаў,

дзед шча­паў лу­чы­ну,

па сяў­бе ну­дзiў­ся,

ба­ба вы­гля­да­ла

ме­сяц у вак­не,

я ж у тую во­сень

так i не ра­дзiў­ся,

але ўжо ба­дзя­га

вы­бра­ла мя­не.

 

 

 

 

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат