Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Адукацыя за мяжой

26.11.2015
СЛОЎНІК Адукацыя за мяжой

powerpoint70 СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT

word70 СПАМПУЙЦЕ РАЗДАТКУ Ў WORD

Бакалаўр -акадэмічная ступень, якая прысуджаецца асобам, што засвоілі адпаведныя адукацыйныя праграмы; завершаная вышэйшая адукацыя ў краінах Балонскага працэсу

Магістр — вучоная ступень, сярэдняя паміж бакалаўрам і доктарам навук

magistr

Gaudeamus Igitur (Гаўдэамус) – студэнцкая песня, гімн студэнтаў і выпускнікоў на лацінскай мове.

Дыспут – у сярэднявечнай Еўропе спосаб вядзення спрэчкі з мэтай дасягнення навуковай ісціны.

Трывіум – агульная назва сістэмы гуманітарных навуку сярэднявечным універсітэце (граматыка, логіка, рыторыка).

Квадрывіум – назва сістэмы дакладных навуку сярэднявечным універсітэце (арыфметыка, астраномія, геаметрыя, музыка).

Вагант– у сярэднявечнай Еўропе валацужны актор з асяродку студэнтаў, якія не змаглі  да канца давучыцца.

moodle1

Мудл(Moodle)–  электронная cістэма (інтэрнэт-платформа) для дыстанцыйнага навучання

Дэдлайн– апошні тэрмін здачы якой-небудзь працы/задання.

Медыум – вечарына для студэнтаў, якія скончылі палову свайго навучання.

Мідтэрм – прамежкавы экзамен у сярэдзіне курсу.

Элэспі(LSP — Lietuvosstudentopažymėjimas) – літоўскі студэнцкі білет.

lsp-pavyzdys-5230290f6985f

Айсік(ISIC- Internationalstudentidentitycard)– міжнародны студэнцкі білет.

ISIC-scholar-card-new2015-04

Легітка – назва студэнцкага білета (Польшча)

Баракі– назва студэнцкіх інтэрнатаў у Літве (ад літ. Barakai)

Стоціс – часта ўжываная сярод беларусаў назва вакзалу ў Вільні.

Vilniaus_gel_stotis

[Лабадена] – часам беларусы ў Вільні выкарыстоўваюць міжсобку літоўскія ветлівыя словы, напрыклад, laba diena (добры дзень), labas vakaras (добры вечар), viso gero (усяго найлепшага), ačiu (дзякуй) і г.д.

Хадзіць на тапы– пайсці ўвечары па мясцовых барах па напоі і закускі (Іспанія)

Кнайпа – агульная назва кавярні (Польшча)

Сілка – слэнгавая назва трэнарожнай залы (Польшча)

Gym

Фэйсік – слэнгавая назва Фэйсбуку (Польшча)

Віза

ЧВНЖ – Часовы від на жыхарства

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат