Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Кватэра/хата

08.01.2014
СЛОЎНІК Кватэра і хата

Кватэра – у доме, дзе ёсць некалькі ці шмат кватэр

Хата – 1. вясковы дом; 2. жытло; месца, дзе жывём: у мяне ў хаце непрыбрана (так можна казаць пра любое жытло)

Пакоі: сенцы (у вясковай хаце), вітальня (у кватэры), кухня, гасціная (зала), спальня, дзіцячы пакой, прыбіральня (туалет), ванны пакой. Гаўбец (балкон). Ганак (вымаўляецца з выбухным г)

 

Вітальня

Дзверы (толькі множны лік!)

Свяцільня на столі

Дыван на падлозе

Люстэрка \ люстра

Крэсла \ фатэль \ канапа \банкетка\зэдлік

Шатня (гардэроб)

Вяшак\гаплік

 

ВАЖНА!

Стул (рус.) = крэсла (бел.)

Кресло (рус.) = фатэль (бел.)

Диван (рус.) = канапа (бел.)

Ковер (рус.) = дыван (бел.)

 

Гасціная (зала – ж.р.)

Канапа

Фатэль (фатэлі)

Тэлевізар

Карціны

Шпалеры

Жырандоль (ж.р.)

Фіранкі

Гардзіны

Акно – шыба – фортка

Падаконне (падаконнік)

 

Кухня

Лядоўня

Мікрахвалёўка (мікрахвалёвая печ)

Стол

Крэслы

Мыйня

Пліта

Кафля на падлозе

 

Спальня

Ложак

Шафа

Тумбачка

Шуфляда\ шуфлядка

 

Дзіцячы пакой

Ложак \ ложачак

Цацкі

Камп’ютар (кампутар)

Пісьмовы стол

Настольная лямпа

Зэдлік для заплечніка

 

Прыбіральня

Унітаз

Туалетная папера

 

Ванны пакой

Рукамыйнік

Ванна

Пральная машына

Змеявік

Мыла, шампунь, сродкі гігіены

Гумовы дыванок на падлозе

 

Становішча ў прасторы

Унізе (на доле)

Уверсе (угары)

Справа

Злева

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат