Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Беларускія стравы

08.01.2014
СЛОЎНІК Беларускія стравы

МЯСА: свініна, ялавічына, бараніна, цяляціна, дзічына
РЫБА: карась, карп, шчупак, селядзец, сом, вугар
ПТУШКА: курыца, індычка, качка, гусь

ГАРОДНІНА: гурок, памідор, бурак, морква, перац, гарбуз, бульба, капуста, цыбуля, часнок (часнык), кабачок
САДАВІНА: яблык, груша, сліва, кавун (ягада!)
ПРЫПРАВЫ: воцат, кмен, перац, кроп, пятрушка, мацярдушка (рус. душица), цынамон, імбір, ваніль

СПОСАБ ПРЫГАТАВАННЯ:

- вараць
- тушаць
- смажаць
- пражаць
- пякуць
- вэндзяць
- соляць
- квасяць

СТРАВЫ БЕЛАРУСКАЙ КУХНІ:

ВАНТРАБЯНКА – каўбаса, зробленая з вантробаў
ВАНТРАБЯНКА – каўбаса, зробленая з вантробаў
КРЫВЯНКА або КІШКА – крывяная каўбаса
СТУДЗЕНЬ – загусцелая яда з мяснога або рыбнага навару з кавалачкамі мяса, рыбы і спецыямі
БАБКА – страва, прыгатаваная з дранай бульбы і сала
ВЕРАШЧАКА – рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі
МАЧАНКА – страва з мяса, сала, падкалочаная мукой
СМАЖАНІНА, СМАЖОНКА, СМАЖАНКА – страва з мяса, прыгатаваная смажаннем
ЗРАЗЫ – мясныя катлеты з начынкай
БІТКІ – круглыя катлеты з адбіўнога або сечанага мяса
КАПЫТКІ – бульба, мука, здор, соль, сода
ДРАНІКІ, ДЗЕРУНЫ – бліны з дранай бульбы
ЮШКА – страва са свежай рыбы з прыправамі, рыбная поліўка
ЗАЦІРКА – рэдкая страва з дробных мучных камячкоў, згатаваная на вадзе або малацэ
ПОЛІЎКА – вадкая страва, прыпраўленая мукой
КІСЕЛЬ – студзяністая вадкая страва
ЖУР – аўсяны кісель
КАНУН – у разбаўленую мёдам ваду (сыту) крышылі прэсны корж ці абаранкі, часам дадавалі церты мак (на Дзяды, Радаўніцу)
КУЦЦЯ – каша з цэлага абтоўчанага ячменю (абрадавая яда на Каляды, Новы год)
КУЛІЧ – салодкі здобны пірог
ЗБІЦЕНЬ – безалкагольны напой: мёд, спецыі, зёлкі
КРУПНІК – беларускі лікёр: спірт, мёд, спецыі
КРАМБАМБУЛЯ – гарэлка,мускатны арэх, цынамон, гваздзікі, чырвоны перац, чорны перац, кіпяціць 10 хвілін, працадзіць

 
 
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат