Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.02.2016
Прызнанні да Дня ўсіх закаханых

Прызнацца ў каханні — і атрымаць прыз можна ТУТ

——————————————————————-

001.

Мой коцік!

Я цябе вельмі кахаю!!!!

Лапка

Фота:

001

002.

Катруся!

15 лютага гэтага года мы са сваёй каханай і Богам пасланай Катрусяй Сьвяткуем 30 гадоў нашага грамадзянскага шлюбу і 10 гадоў вянчаньня. Тады я проста ёй сказаў: дарагая Кацюха, я ведаю што я балбес і магу гарантаваць табе неспакойнае сумеснае жыцьцё, але прашу пайсьці да ЗАКСe і зьвязаць сваё жыцьцё са мной. Але гэта было тады. Сёньня я казаў бы па іншаму. Магчыма так: Дарагая мая каханая Катруська, за сваё кароткае юнацкая жыцьцё я не так багата пазнаў файных паненак, але тое што ты мне пасланая Богам я перакананы, таму не будзем рабіць супраціў волі Божай і выканаем Яго план і будзем да канца сваіх дзён разам. Прашу толькі аб адным не праяўляй рэўнасьці да маёй каханкі, бо яна будзе крочыць разам з намі па жыцьці. Я веру і перакананы, што з цягам часу вы станеце роднымі сяброўкамі. Яна мяне выбрала і я не магу ёй адмовіць. Імя гэтай каханкі — Беларусь!

Зьмітрок

Фота:

002

 

003

Мая любая Ірачка!

Я цябе вельмі і вельмі моцна кахаю!
А наш шлюб напэўна атрымаўся такім моцным, бо над намі ў момант яго рэгістрацыі знаходзіўся НАШ герб!
Разам і назаўжды!

Юрась

Фота:

003

 

004

Гануся мая!

Ты самая цудоўная дзяўчынка на плянэце.
Дзякуй, што ты ёсць!
Я буду вельмі імкнуцца, каб ты заўсёды усміхалася, бо твая усмешка — гэта і ёсць сапраўднае шчасце!
Я цябе кахаю!

Твой Сяржук.

Фота:

004

 

005

Святланка!

Вельмі моцна кахаю сваю прыгажуньку!

Муж Яўген

Фота:

05

 

006

Каханая!

Мая даражэнькая Анастасія!
Цябе я моцна так кахаю,
З Табой адною быць жадаю!
Ты — мая радасць, маё шчасце,
Я — толькі твой, мая ты Насця.

Твой Юрась

Фота:

006

 

007

Віця!

Гэта наш с табою першы Дзень закаханых. Самае цудоўнае, что адбылося ў маім юным жыцці — гэта сустрэча з табою. Дзякуй табе, мой мілы, за ўсе моманты, што ты мне падараваў, за мой цудоўны настрой, усмешкі, шчасце і тваю падтрымку. Ты заўседы побач, у любым выпадку. Дзякуй проста за тое, что ты ёсць у маім жыцці. Ты самы дарагі і родны чалавечак для мяне. Дзякуючы табе, мае юнацкія гады — самыя лепшыя. Я вельмі моцна цябе кахаю, са Святам, спадзяюся, што і далей у нас усё будзе добра *-*

Вікуша

Фота адсутнічае

 

008

Мой даражэнькі Патэрсан!

Карыстаюся нагодай, каб яшчэ раз нагадаць, як я цябе кахаю, мой цудоўны!
Хадзі, абдыму ;-)

Твая Воля.

Фота:

08

 

009

Пашка!

Дзякуй вялікі, што кожную раніцу я прачынаюся ў цеплых і надзейных абдымках! Кахаю цябе, шкадую цябе, мой любы!

Алёна

Фота:

009

 

010

Любы Алесік

За рукі трымаемся моцна з тобой
І пішам старанна на нашых далонях
Мы кнігу кахання, чароўны настрой
Якой аддаецца дрыженнем ва ўлонні.

У нашае кнігі ёсць колер і смак,
На алых старонках радкамі-стасункамі
Напісаны жарсткія словы, ды так,
Што з’есці іх хочацца між пацалункамі.

Схаваем мы кнігу надзейна туды,
Дзе нашыя цені ў адну замыкаюцца,
І шчыра дапісваць будзем заўжды,
Як сэрцы каханнем-агнём запаўняюцца.

Твая Заюся

Фота:

010

 

011

Каханая Волечка-Лёлечка!

Мой мілы Лёлік,
я так рады, што Ты побач.
Пашанцавала на сярэдзіне жыцця.
І веру я, і спадзяюся на сустрэчу,
Калі ў каторы раз вярнемся з Небыцця…
Я кахаю цябе, мая родная!

Твой Сяржук

Фота:

011

 

 

012

Мой Любы Лёша!

Дзякую табе за тое, што iдзеш разам са мной па жыццi.
У кожным моманце суiснавання адчуваю падтрымку i ведаю — няма невырашальных задач, пакуль ты побач.
Самае цеплае i мiрнае месца на гэтым свеце для мяне — твае плячо!
Моцна-моцна абдымаю i цалую!
Твая Дамiнiка

Фота:

012

 

013

Каханы Пашачка!

Я шчаслівая, што ты ёсць.
Ты — мая радасць, маё святло, маё натхненне.
З табою мне не страшна глядзець у будучыню.
Я кахаю цябе, мой адзіны!

Твая Віка

Фота:

013

014

Алеся!

Няхай нішто не будзе перашкодай для нас, як не сталі перашкодай вакзалы, цягнікі і адлегласці!
Я цябе вельмі моцна кахаю, Сонейка! Мне патрэбна тваё святло!

Арцём

Фота:

014

 

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат