Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Сваякі

18.02.2014
ПРЫКАЗКІ ДЫ ПРЫМАЎКІ У каго дочкі, той ходзіць без сарочкі.

Прыказкі і прымаўкі на тэму сваякоў, сям’і

Добрае карэнне – добрае й насенне.

Якое семя, такое і племя.

Які род, такі і плод.

У балоце не без  чорту, аў роду не без выроду.

І ў добрай сям’і вырадак бывае.

Без кораня і палын не вырасце.

Па гнязду відаць, якая птушка.

Не гадуючы малога, не мецьмеш вялікага.

Не ўмеў гадаваць – умей выбачаць.

Дзяцей гадаваць – век гараваць.

Дзетак узгадаваць – не курак пасклікаць.

Як маеш дзіця, дык май і калыску.

Малыя дзеткі – малыя бедкі.

Малыя дзеці – галава баліць, а як вырастуць – сэрца.

Бяда без дзяцей, але ж бяда і з дзецьмі.

Малыя дзеці спаць  не даюць, а большыя жыць не даюць.

Даў Бог дзеці, але няма іх дзе падзеці.

Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.

Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце.

Не навучаць бацькі, дык навучыць гора.

Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі – пасі, як авечку, тады выйдзе на чалавечка.

Не слухаў малы – не паслухае і вялікі.

Ні племя, ні роду, як камень у воду.

Ні свата, ні брата.

Іван той няпомнік / Іван-бязродзіч

Дзясятая вада на кісялі.

Пень гарэў , а чорт ногі пагрэў, іскра пала, і радня стала.

Сваякі гарбузовыя, жывуць цераз дарогу наўпрысядкі.

Брат збоку, а сусед здалёку.

Ты брат мой, а еш хлеб свой.

Муж і жонка – найлепшая суполка.

Які Хомка, такая і жонка.

Жонка – мужыкова пячонка.

Як памерла матка, дык аслеп і татка.

Дзядзька не бацька, а цётка не матка.

Не стрый, дык дзядзька.

Ад роднага таткі дорагі і латкі.

Няма той крамкі, дзе б прадаваліся родныя мамкі.

У каго матка, у таго галоўка гладка.

У каго сынкі, той пячэ блінкі.

У каго дочкі, той ходзіць без сарочкі.

Дасць Бог доньку, дасць Бог і дольку.

Матка вінавата, што дачка чаравата.

Дзе добрыя дочкі дзяюцца, а дзе благія нявесткі бяруцца?

Не хвалі нявестку ў тры серады, а пахвалі ў тры гады.

З сынам сварыся ды на печ бярыся. З зяцем сварыся ды за парог цягніся.

Датуль маці міла, як ногі (сраку) мыла.

Бацька збіраў войкаючы, а сын пускае гойкаючы.

Бацька зваліўся з гары – чорт яго бяры: рукі не ў срацы, было як дзяржацца.

Прымацкі хлеб сабацкі.

Вазьмi мужыка i прыкусi языка

Усе мужыкi — з адной мукi

Дзядзiна — крадзена, а дзядзька — свой

Мужык дзяржыць адзiн вугал у хаце, а жонка — тры

Адно дзiця не дзiця, двое дзяцей — палавiна дзiцяцi, трое дзяцей — цэлае дзiця.

На грошы — бяда, а дзяцей пад дастаткам

Не расказвай нiкому, што робiцца ўдому

Старэйшы брат як другi бацька

Старшых i ў пекле шануюць.

Зяць любiць узяць

Зяць на двор — чарка на стол

Як зяць у хату — цешча за яечню

Як убачыць мацi зяця на дачцэ, то як золата ў руцэ, а як сына на нявестцы, то як г… на трэсцы

Быў у цёшчы, рад уцёкшы

Думала мама выйсцi за пана, ажно тата ўзяў

Лепей дзевяць дзевяроў, чым адна залоўка

Залоўка горшая за воўка

Ноч — мацi, дзень — мачаха, вечар — залоўка, ранiца — ятроўка

 

У рубрыцы выкарыстаны таксама матэрыялы рэсурса “Нашы дзеткі”, “Малога расейска-беларускага слоўніка прыказак, прымавак і фразем” (укладальнік Зміцер Санько), артыкулы Анатоля Клышкі.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат