Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Адукацыя

18.04.2014
ПРЫКАЗКІ ДЫ ПРЫМАЎКІ Шмат будзеш ведаць – галава аблезе

Прымаўкі і прыказкі пра веды, адукацыю

 

Будзем вучыцца, пакуль смерць лучыцца.

Колькі робіш, столькі вучышся.

Вучыся, нябожа, вучэнне паможа.

Навука хоць намучыць, але жыць навучыць.

Што змоладу навучышся, на старасць як знойдзеш.

За аднаго вучонага сем слепакоў даюць, і то не бяруць.

Без навук як без рук.

Без навукі і лапця не спляцеш.

Розум – найлепшае багацце.

Навуку за плячыма не носяць.

Век жыві, век вучыся, а дурным памрэш.

Стараешся, вучышся, а дурнем паміраеш.

Меней будзеш ведаць – даўжэй будзеш спаць.

Шмат будзеш ведаць – галава аблезе.

Поўна бруха да вучэння глуха.

 

Пра неадукаваных, дурных людзей

Вырас пад неба, а дурань як трэба.

Рост чалавечы, а розум авечы.

Барада па пояс, а розуму ні на волас.

Век зжыў, а розуму не нажыў.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат