Пра курсы
ГАРАДЫ :


02.04.2014
ПРЫКАЗКІ ДЫ ПРЫМАЎКІ Пра жарты — па-беларуску (+рускія адпаведнікі)

Вучымся размаўляць афарызмамі!

Шутки в сторону — Смешкі (жарты, жарцікі) на бок = Годзе жартаваць = Досыць (даволі) жартаў = Без жартаў 

Шутки плохи — Жарты (жарцікі) кароткія = Да трох не гавары

Шут гороховый — Дурань малёваны = Кеп, дурань, блазен — тры штукі разам

Шутил Купряшка, да попал в тюряжку — Жартаваў воўк з канём, ды ў жмені зубы панёс = Досыць кпіць — вусы паломіш = Хто з каго смяецца, таму рот па вушы раздзярэцца = Дурныя жарты плачу варты

Шутки шути — а людьми не мути — Жартаваць можна, але не калечыць бязбожна = Пасмейся з няўмекі, ды не чыні здзекі = Можна кпіць, але не калечыць

Шутку сшутить — людей насмешить — З добрага смеху добрая й пацеха = Без смеху якая пацеха = Разумныя жарты пахвалы варты = Лепей жартаваць, чымся гараваць

Смех без причины — признак дурачины — Па латках пазнаць скупога, а па смеху — дурнога = Дурня па смеху пазнаеш

Смех да и только — Смех дый годзе = Смеху варта = Пацеха дый годзе = Пацеха з меха

Смешинка в рот попала — Подмазку з’еў = Пусты падпаў

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат