Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Часткі цела

12.01.2014
ПРЫКАЗКІ ДЫ ПРЫМАЎКІ Што цела любіць, тое душу губіць

ЧАСТКІ ЦЕЛА

Такі пан, што ў саломе спіць, а зубамі блохі б’е

За дурной галавой нагам неспакой.

Галава нагам зладзей.

Абы спіна – пуга знойдзецца.

Быў бы азадак, а лазы хопіць.

Быў бы лоб, а горб будзе.

Бачыць вока, ды вісіць далёка.

Адным вухам слухае, а другім выпускае.

Чужое дабро вылазіць праз рабро.

Шырокая лыжка рот дзярэ.

Кожная галава свой розум мае.

Не лезь, куды галава не лезе.

На чужое дабро вочы гараць.

Чужыя грахі перад вачыма, а свае за плячыма.

Вышэй за сваіх пят не падскочыш.

Звыш лобу вочы не ходзяць.

Языком у Вільні, а галавою – за печчу.

Лобам муру не праб’еш.

Што цела любіць, тое душу губіць.

Дарма хадзіць – ногі адбіць.

І ў цесце можна палец вывіхнуць.

Хадзіў бы ў злоце, каб не дзірка ў роце.

Малыя дзеці – рукі баляць, вялікія – сэрца баліць.

На вуснах – мёд, а на сэрцы – лёд.

Не наракай на люстэрка, калі нос крывы.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат