Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.01.2014
ПРЫКАЗКІ ДЫ ПРЫМАЎКІ Чужына і Радзіма

Змест большасці прымавак і прыказак настальгічна-патрыятычныя – сумны досвед (Амерыка і г.д.), калі вандроўкі ў замежжа ўспрымаюцца як вымушаныя, не нясуць шчасця.

Галоўнае ў жыцці беларуса – свая зямля (канкрэтны надзел)

У чужой старонцы не так свеціць сонца.

На чужой старонцы рад сваёй варонцы.

У чужым краю і жук – мяса.

Як тут не мёд, так там не піва!

На чужыне і камар загіне.

Чужына па шэрсці не гладзіць.

Лепей у сваіх людзях з голаду паміраць, ніж у чужых людзях золата збіраць.

Чым за морам віно піць, лепш у Нёмане вадіцу.

Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднае крыніцы.

У сваім краі як у раі.

Няма лепш за той куток, дзе вязалі пупок.

Кожная сасна свайму бору песні пяе (Всяк кулик своё болото хвалит)

Там добра, дзе нас няма.

Самакрытычны варыянт: Там харашо, дзе нас няма, а дзе мы пабудзем, там напаскудзім.

Пазітыўны: Чужая старана прыбавіць ума!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат