Пра курсы
ГАРАДЫ :

| Тэма: Птушкі

25.02.2014
ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА МОВЫ Сыходзіць з працы, зыходзіць з гіпотэзы

                                    Прыстаўкі на з-/с-

 У прыстаўках з-,  уз-, раз-, без-, праз-, цераз- перад звонкімі зычнымі і перад апострафам пішацца літара з:

!!! СПАМПУЙЦЕ ПРЭЗЕНТАЦЫЮ POWER POINT !!!

зрабіць

бяздзетны

раз’езд

бяз’ядзерны

 

У гэтых самых прыстаўках перад глухімі зычнымі замест літары з пішацца літара с:

скінуць

 роспіс

 бессардэчны

  расчасаць

 

Калі корань слова пачынаецца з галосных  а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, звычайна пішацца прыстаўка с-:

сыграць

сэканоміць

 

Але: зымправізаваць, зыначыць

 

У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, хадзіць, прыстаўкі на з-/с- пішуцца ў залежнасці ад лексічнага значэння:

сыходзіць з працы

зыходзіць з гэтай гіпотэзы  

 

Заданні

 УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

 

Перакладзіце словы:

 

сбежать - збегчы < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

тетрадь — сшытак

взбежать — узбегчы

смыть — змыць

беззвездный – бяззорны

разъярённый – раз’юшаны

сходиться – сыходзіцца

разыскивать – расшукваць

обезвредить – абясшкодзіць

прогоркнуть – з’ялчэць

чрезмерный – празмерны

безукоризненный – беззаганны

разоружение — раззбраенне

беспечно – бестурботна, бесклапотна

беспредельный – бязмежны

рассчитанный – разлічаны

разжать – расціснуць

развертеть — раскруціць

           

Утварыце магчымыя словы з прапанаванымі прыстаўкамі:

 

Без- (бяз-, бес-, бяс-): край, надзея, абарона, плён, месяц, памылка, поспех, крыўда, канец, снег, шум

  УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Бяскрайні, безнадзейны, безабаронны, бясплённы, безмесяцовы/ бязмесячны, беспамылковы, беспаспяховы, бяскрыўдны, бясконцы, бясснежны, бясшумны

 

З- (за-, с-, са-): пытацца, вадзіць, рэзаць, сушыць, браць, гнаць, бегчы, ставіць, жаць, касіць, дзівіцца, грузіць, кінуць, пісаць

 УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Спытацца/запытацца, зводзіць/заводзіць, зрэзаць/зарэзаць, ссушыць/засушыць, забраць/сабраць, загнаць/сагнаць, збегчы/забегчы, саставіць, зжаць, скасіць, здзівіцца, згрузіць/загрузіць, скінуць/закінуць, спісаць/запісаць 

Прыстаўкі на б-, д-

 

У прыстаўках аб-, ад- (вод-, воб-) літары д і б захоўваюцца:

адбіць

абцяжарыць

Да прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз-/рас-, с-/з-, уз-/ус- пры далучэнні да кораня, які пачынаецца збегам зычных, далучаецца дадатковае а:

абарваць

абамлець                          

сабраць

 падаспець 

 

Заданне

  УВАГА! Каб пабачыць слушныя варыянты адказаў, вылучыце поле справа курсорам.

Перакладзіце словы:

 

отпуск – адпачынак < Правільны адказ схаваны тут (вылучыце курсорам). Ніжэй – тое самае.

открыть (кнігу, дзверы) – адкрыць, адчыніць

надстроить — надбудаваць

отмель – водмель

отнести – аднесці

отблеск – водбліск

отремонтировать – адрамантаваць

оттиск – адбітак

оббить — абабіць

оклеить – абклеіць

отвести – адвесці

отогнуть – адагнуць

отодвинуть – адсунуць

отдышаться – аддыхацца

отбросить — адкінуць

подследственный – паддоследны

опереться – абаперціся

оттолкнуть – адштурхнуць 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат